• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Сяргея Серабро ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, як ён асвятляў падзеі 2020-га на сваім сайце

    Рэдактара сайта “Народныя Навіны Віцебска” Сяргея Серабро 23 жніўня выклікалі ва ўпраўленне ГУБАЗіК па Віцебскай вобласці

    Журналіста цягам гадзіны распытвалі пра мірныя шэсці пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Міліцыянтаў цікавіла, ці ішлі людзі па ходніках, ці не пераходзілі дарогу ў неналежных месцах і чым займаўся сам журналіст — ці толькі фатаграфаваў і пісаў тэксты.

    Таксама службоўцы з ГУБАЗіК (галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ) распыталі Сяргея Серабро, ці прыцягвалі яго да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у той перыяд. Але ён патлумачыў, што толькі выконваў журналістцкія абавязкі, не ішоў у калоне ці натоўпе, таму заканадаўства аб масавых мерапрыемствах не парушаў і адміністрацыйных спраў у дачыненні да яго не заводзілі.

    Тым не менш, Сяргей прыгадаў, што ўвосень 2020 года яго двойчы затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебска. Першы раз ён трапіў у пастарунак разам з Таццянай Мацвеевай і Алесем Пілецкім, іх разам затрымалі яшчэ да пачатку мірнага шэсця. Але неўзабаве адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі — журналістам нагадалі, што ў іх павінны быць пасведчанні, бэйджы і камізэлькі з надпісам “Прэса”. Другі раз міліцыянты затрымалі Сяргея Серабро проста падчас шэсця, але таксама адпусцілі пасля тлумачэнняў, што ён не быў удзельнікам акцыі, а толькі яе асвятляў.

    Узяўшы тлумачэнні пра падзеі 2020 года, супрацоўнікі ГУБАЗіКа пагарталі сайт “Народныя Навіны Віцебска”, каб пераканацца, што там не размяшчаецца ніякай экстрэмісцкай інфармацыі. А на развітанне параілі больш пісаць матэрыялаў на тэмы аховы правапарадку і барацьбы са злачыннасцю.

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактара сайта “Народныя Навіны Віцебска” Сяргея Серабро выклікалі ў ГУБАЗіК

    З барысаўскай раёнкі звольнілася галоўная рэдактарка — у эфіры лукашэнкаўскага блогера яна скардзілася на праблемы ў горадзе

    Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук едзе ў гастрольны тур па ЗША разам з Лявонам Вольскім і гуртам J:МОРС

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці