• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З барысаўскай раёнкі звольнілася галоўная рэдактарка — у эфіры лукашэнкаўскага блогера яна скардзілася на праблемы ў горадзе

    З барысаўскай раённай газеты «Адзінства» сышла галоўная рэдактарка Кацярына Вераб'ёва. У пачатку чэрвеня яна дала інтэрв'ю праўладнаму блогеру Аляксею Голікаву, дзе паскардзілася на праблемы райцэнтра.

    23 жніўня Вераб’ёва выклала ў Insta­gram фота працоўнай кніжкі і падпісала яго: «Больш не галоўрэд «Адзінства». А таксама працытавала верш Яўгена Еўтушэнкі пра «не надо бояться быть честным, но битым, а надо бояться быть лживым и сытым».

    Прычыны сыходу яна не патлумачыла.

    У інтэрв’ю Голікаву Вераб’ёва скардзілася, што райцэнтрам не надаюць дастаткова ўвагі («калі праехацца па рэгіёнах — усё не так прыгожа»), у Барысаве ніяк не пабудуюць новую паліклініку дый дарогі кепскія.

    «Нашай Ніве» тады расказалі, што ў рэдактаркі «Адзінства» пасля гэтага інтэрв’ю ўзніклі пэўныя праблемы, а лінія дыскусіі Голікава нагадала адказным за ідэалогію «стыль ранняга Ціханоўскага». 

    Чытайце яшчэ:

    «Надпіс PRESS не выратуе нас ад стрэлаў расійскіх салдат»: шчыры аповед украінскіх журналістаў пра працу на вайне

    Іспанія, Партугалія, Таджыкістан: высветлілі, дзе адпачываюць скандальныя прапагандысты

    У Сяргея Серабро ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, як ён асвятляў падзеі 2020-га на сваім сайце

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці