• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі «Ранак»

    3 жніўня ў Светлагорску затрымалі рэдактарку інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлію Даўлетаву. Пра гэта паведаміла «Гомельская Вясна».

    Праваабаронцам стала вядома, што да Юліі Даўлетавай прыйшлі дадому. Каб не турбаваць дзяцей, Юлія выйшла ў пад’езд, пасля чаго ў кватэру не вернулася.

    Праблемы ў інфармацыйнага цэнтра «Ранак» пачаліся 9 чэрвеня бягучага года, калі сілавікі ГУБАЗіКа затрымалі дзевяць супрацоўнікаў «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама».

    Пасля маштабнага ціску супрацоўнікі «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама» пачалі звальняцца, сярод іх і тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да журналісцкай працы.

    Афіцыйнай прычынай адміністрацыйнага пераследу супрацоўнікаў медыя назвалі нібыта подпісы на групу «Светлік. Светлагорск» у сацсетцы «Одноклассники», хоць яна, наколькі вядома, не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх».

    Абазнаная ў сітуацыі крыніца схільная лічыць, што сапраўдны матыў палягае ў асвятленні тэлекампаніяй аварыі на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага цэлюлозна-картоннага камбіната, якая здарылася 7 чэрвеня і ў выніку якой загінулі трое работнікаў завода. Тэлекампанія першай паведаміла пра надзвычайнае здарэнне з выбухам і чалавечымі ахвярамі.

    Прыватная тэлерадыёкампанія «Ранак» была заснаваная ў Светлагорску два дзесяцігоддзі таму прадпрымальнікам Ігарам Кашлікавым. Высілкамі дырэктара неўзабаве тут утварылі яшчэ і прыватнае прадпрыемства «Ранак-рэклама». Займаліся рэкламай, паліграфіяй, СМІ. У рэгіёне ТРК стала заўважнай інфармацыйнай структурай. Паводле яе ўласных ацэнак, аўдыторыя кампаніі — гэта 100 тысяч жыхароў горада і раёна. Дарэчы, практыку інфармавання насельніцтва тэлерадыёкампаніяй вывучалі нават дэпутаты мясцовых саветаў, наведваючы створаны тут медыяхаб «Гарышча» (па-руску — «Чердак»).

    Заснавальнік і ўласнік кампаніі Ігар Кашлікаў праз прэтэнзіі падатковай службы ў 2021 годзе пакінуў межы Беларусі, даверыўшы выконваць абавязкі кіраўніка  галоўнаму рэдактару Вадзіму Вежнаўцу.

    Чытайце яшчэ:

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    Не только двухфакторка. Памятка «Медиазоны» о том, как пользоваться телеграмом чуть безопаснее

    Раскрыццё інфармацыі аб актывах: дзе беларускім журналістам шукаць інфармацыю і на што звярнуць увагу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці