• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У сеціве з’явіўся сайт пра палітзняволеных беларусак

    Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак.

    Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын.

    На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны.

    «Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць — наша зброя і ўратаванне», — адзначыла Яўгенія Доўгая.

    Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Insta­gram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі, зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны.

    На сёння Insta­gram «Палітвязенкі» мае больш за тысячу падпісчыкаў.

    Падтрымаць праект можна праз Патрэон і Пэйпал.

    Чытайце яшчэ:

    «Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»

    Google, Meta і Microsoft паабяцалі тэхнічную падтрымку незалежным медыя Беларусі

    «Пакаянныя» відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці