У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус
Фотаздымкі ператрусу апублікаваў блізкі да сілавікоў Telegram-канал.
Да эканамічнага аналітыка і вядучага ютуб-праекта «Ноч з Чалым» прыйшлі з‑за датычнасці Сяргея Чалага да Кардынацыйнай Рады.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», сілавікі прыходзяць да людзей, якія нібыта звязаныя з КР, з пастановамі на ператрус паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
• здрада дзяржаве (арт. 356 КК);
• змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);
• заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);
• стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (арт. 361–1);
• фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–2 КК);
• садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4 КК).
Чытайце яшчэ:
Ізгой, які знайшоў сябе ў прапагандзе. Успамінаем гісторыю прапагандыста Андрэя Мукавозчыка
Во Франции прошла ежегодная ярмарка Paris Photo. Смотрим, как это было
Фотафейкі: праграмы і парады для праверкі выяў