Адбылася прэм’ера вечаровага забаўляльнага шоў Сяргея Чалага
Выходзіць «Ноч з Чалым» будзе раз на два тыдні на ютуб-канале «Чалый LIVE».
Раней эканаміст Сяргей Чалы патлумачыў, што стваральнікі арыентаваліся на фармат амэрыканскіх вечаровых лайт-шоу, з гасьцямі ў студыі.
У плянах праграмы – дэбаты, а таксама яна стане своеасабліваяй сцэнай для беларускіх артыстаў.
Гэта не звычайнае забаўляльнае шоу, кажа Сяргей Чалы. Ён хоча зрабіць нешта небанальнае: «Пакінуць чалавека зь нейкай думкай, якая не гучала дагэтуль».
Сяргей кажа, што ягоная мэта – дагрукацца да беларусаў, якія засталіся ў Беларусі. Ён кажа, што рабіць гэта стала цяжка, аднак запыт на аналітыку і пытаньне «што рабіць?» нікуды не зьнікае.
Госьцяй першага выпуску праграмы стала беларуская кампазытарка Вольга Падгайская, якая, акрамя іншага, напісала музыку да опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатру, сымфанічны твор «Неба Марыі», прысьвечаны Марыі Калесьнікавай, зь якой яны вучыліся на паралельных курсах.
Пры гэтым Чалы застаецца вядоўцам і праграмы «Эканоміка з Чалым».
Чытайце яшчэ:
«Гэта вайна камунікацый». Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікала пазбягаць фэйкаў пры асвятленні вайны
Культура ў эміграцыі: ці захавала яна беларускія карані і ці можна за кошт гэтага жыць?
Telegram-канал Hrodna.life прызналі «экстрэмісцкім». Ужо трэці раз