• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гэта вайна камунікацый». Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікала пазбягаць фэйкаў пры асвятленні вайны

    Праз два тыдні пасля пачатку вайны паміж ХАМАСам і Ізраілем камунікацыйная вайна стала яшчэ больш інтэнсіўнай, кожны бок абараняе сваю праўду. У гэтых умовах аўтарытэтная журналісцкая арганізацыя заклікала выконваць прафесійныя стандарты і этычныя нормы.

    — Многія замежныя журналісты часта звяртаюцца да другасных крыніц інфармацыі альбо злоўжываюць зваротам да дадзеных аднаго з бакоў, не маючы магчымасці праверыць іх праўдзівасць. Гэта працуе на шкоду аўдыторыі, адно з асноўных правоў якой — быць добра інфармаванай, — звяртае ўвагу Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ).

    Некаторыя СМІ блытаюць спешку з хуткасцю, звяртае ўвагу IFJ. У выніку публікуюць інфармацыю і ілюстрацыі, якія не былі кантэкстуалізаваныя, правераныя альбо прадстаўленыя як надзейныя. Гэта прымусіла некаторыя медыя прынесці афіцыйныя прабачэнні. У прыватнасці, BBC за асвятленне прапалестынскіх дэманстрацый у Велікабрытаніі.

    Яскравы прыклад — асвятленне ўдару па бальніцы ў Сектары Газа. Частка заходніх медыя паверыла ў інфармацыю прапалестынскіх крыніц і паспела абвінаваціць у гэтым Ізраіль. Даволі хутка ЦАХАЛ прывёў пераканаўчыя доказы, што гэта —эксцэс баевікоў групоўкі «Ісламскі джыхад». Аднак хвалю хэйту было ўжо не спыніць.

    — Паняцце тэрміновасці альбо аператыўнасці пры распаўсюдзе інфармацыі не павінна мець прыярытэт над праверкай фактаў і крыніц, — цытуе IFJ Глабальны этычны кодэкс журналістаў. — Акрамя праверкі сваіх крыніц, заклікаем рэдакцыі «паважаць годнасць цытуемых і/альбо прадстаўленых асоб» (артыкул 8), устрымліваючыся ад публікацыі шакавальных ілюстрацый, якія часта шырока распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках. Таксама артыкул 9 нагадвае, што «журналісты павінны сачыць за тым, каб распаўсюд інфармацыі ці меркаванняў не спрыяў нянавісці ці забабонам».

    Як падкрэсліў генеральны сакратар IFJ Энтані Беланджэр, прафесійныя прынцыпы, якія выкладзены ў Глабальным этычным кодэксе, з’яўляюцца асновай місіі супрацоўнікаў медыя.

    — Адказнасць журналіста перад грамадскасцю мае прыярытэт над любой іншай адказнасцю, у прыватнасці, перад працадаўцамі і дзяржаўнымі органамі, — падсумаваў ён. — Я заклікаю журналістаў усяго свету не трапляць у пастку інфармацыйнай перагрузкі, выкліканай сацыяльнымі сеткамі, дзе словы маюць большае значэнне, чым тое, што сказана, ліст мае большае значэнне, чым тое, што напісана, а дэманстрацыя мае большае значэнне, чым тое, што напісана. Павага да фактаў і права грамадства на праўду з’яўляецца першым абавязкам журналіста.

    Чытайце яшчэ:

    У Ізраілі знайшлі цела фотажурналіста Роя Ідана, які раней лічыўся зніклым без вестак

    Камітэт абароны журналістаў: на Блізкім Усходзе загінулі 12 журналістаў, 8 параненыя, 2 зніклі

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці