• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У магілёўскага журналіста Барыса Вырвіча адбыўся ператрус. Ён сам на свабодзе

    Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

    Барыс Вырвіч — былы шэф-рэдактар партала 6ТV.bу. Праваабаронцам стала вядома, што па месцы жыхарства незалежнага журналіста ў Бялыніцкім раёне прайшоў вобшук, а самаго гаспадара адвезлі на допыт.

    У спадара Вырвіча канфіскавалі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны. Яго самаго ўжо адпусцілі. 

    Па меркаванні «Вясны» вобшук можа быць звязаны з тым, 4 снежня 2023 года з’явілася рашэнне аб прызнанні 6ТV.bу «экстрэміскім фармаваннем», прынятае Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.

    У якасці групы грамадзян, якія здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» на згаданых медыярэсурсах, КДБ пералічыў журналістаў з Магілёва: Змітра Салаўёва, Уладзіміра Лапцэвіча і Аляксандра Буракова (старэйшага).

    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці  за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Чытайце яшчэ:

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?

    Што беларусы чыталі 100 гадоў таму ў незалежнай прэсе?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці