• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У гэты дзень 19 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву

    Следства гаворыць пра злачынства на бытавой глебе. Калегі спадарыні Веранікі, правёўшы журналісцкае расследаванне, мяркуюць, што журналістку забіў прафесійны кілер.

    20 кастрычніка 2004 года 15-гадовы сын Веранікі Чаркасавай Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка прыйшлі ў кватэру журналісткі і знайшлі яе там забітай. Той, хто напаў на медыйшчыцу, нанёс ёй каля 46 нажавых удараў. Да гэтага часу справа не раскрытая.

    Як паведамлялі следчыя, з кватэры нічога не знікла, а дзверы ў кватэру не былі ўзламаныя Падчас вобшуку знайшоўся тэлэфонны нататнік журналісткі, у якім былі відавочныя сляды крыві. Следства высунула версію забойства а бытавой глебе, а ў якасці падазраваных назвала членаў сям’і забітай.

    Знаёмыя і родныя не згодныя з такім паваротам справы. У свой час калегі правялі журналісцкае расследванне. Здабытая інфармацыя дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе.

    У 2003 годзе пачалася вайна ў Іраку, і неўзабаве з’явіліся зьвесткі пра тое, што ў адной з вайсковых часцей ірацкай арміі знайшліся дакумэнтальныя пацверджаньні паставак туды беларускай зброі. Яшчэ праз год з’явіліся публікацыі са спасылкамі на фінансавую выведку ЗША і ЦРУ пра супрацоўніцтва «Інфабанку» і «Белмэталэнэрга» з рэжымам Хусэйна і Кадафі:

    «Вось і ўзнікла вэрсія, заснаваная на кантактах Веранікі з нейкім чалавекам з «Інфабанку». Што з‑за гэтага маглі ўзнікнуць падазрэнні, нібыта яна нешта ведае сакрэтнае пра гэты банк. Яе маглі паспрабаваць праверыць, праверыць яе кватэру. Магчыма, яе і не збіраліся забіваць падчас гэтай праверкі, але яна апынулася дома, і адбылося гэтак, як адбылося. Яшчэ раз паўтару, што гэтая вэрсія грунтуецца толькі на меркаваньні, на нейкіх ускосных прыкметах», — гаварыў у колішнім інтэрв’ю «Радыё Свабода» журналіст Леанід Міндлін.

    Аднак следства па гэтай крымінальнай справе прыпынена «ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

    Чытайце яшчэ:

    Кем была Вероника Черкасова и почему после ее убийства появились вопросы к властям

    Забойцаў Веранікі Чаркасавай дагэтуль не знайшлі

    Как себе помочь при травме свидетеля в журналистике? Рекомендации психолога

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці