Суд у Баранавічах па патрабаванні КДБ прызнаў “экстрэмісцкім” яшчэ адзін Telegram-канал
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 верасня адбылося пасяджэнне, дзе вырашалася пытанне аб прызнанні “экстрэмісцкімі матэрыяламі” Telegram-канал “АЧК-Беларусь”.
Паводле інфармацыі “Берасцейскай вясны”, справу разглядала суддзя Вера Утлік, заяўніком было пазначана ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, а ў якасці зацікаўленай асобы фігуравала Міністэрства інфармацыі РБ.
Як адзначылі праваабаронцы, заява была задаволеная і ўжо 28 верасня гэты Telegram-канал трапіў у “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Раней у Баранавічах КДБ ужо выступаў у якасці заяўніка, каб суд прызнаў “экстрэмісцкімі” Telegram-канал для беларусаў ва Украіне, Telegram-канал аднаго з журналістаў “Нашай Нівы” і Telegram-канал пра эканоміку Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі
«Ты што, супраць прэзыдэнта пісаў?» — журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч пра вызваленьне з калёніі, жоўтыя біркі і ШЫЗА
Галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” асудзілі другі раз. Цяпер – на 14 сутак