Суд над Аляксандрам Любянчуком распачнецца 24 кастрычніка
Як стала вядома БАЖ, слуханне адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе.
Журналісту Аляксандру Любянчуку інкрымінуюць артыкул 361–1 ч.3 Крымінальнага кодэкса РБ: «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)».
Такім чынам Аляксандру пагражае абмежаванне волі тэрмінам да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі тэрмінам ад двух да шасці гадоў.
Аляксандра Любянчука затрымалі сёлета 26 мая. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА №1. Як распавялі БАЖ блізкія Аляксандра, журналіст трымаецца добра, бадзёра. Чакае лістоў, паштовак, тэлеграм, грашовых пераводаў — любых спосабаў перадаць прывітанне. Шмат чытае як беларускую літаратуру, так і сусветную. А яшчэ вельмі сумуе па беларускай прыродзе, да якой ён так прывязаўся, жывучы апошнія гады на вёсцы.
Чытайце яшчэ:
КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову
Ваенкар Пегаў: Мінабароны Расіі распрацавала спісы непажаданых ваенных блогераў
Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля амаль месяца на Акрэсціна