Ваенкар Пегаў: Мінабароны Расіі распрацавала спісы непажаданых ваенных блогераў
Ваенны карэспандэнт Сямён Пегаў заявіў, што высокапастаўленыя супрацоўнікі Мінабароны Расіі распрацавалі чорныя спісы прапагандыстаў, што недастаткова захоплена асвятляюць вайну, і плануюць дамагацца завядзення супраць іх крымінальных і адміністрацыйных спраў.
Па словах Пегава, у спісы трапілі ён сам, Крысціна Патупчык, Юрый Падаляка і інш.
Ваенкар абурыўся тым, што генералы тым самым парушаюць указанні Пуціна аб «сумленным асвятленні» вайны.
«Выкажам здзіўленне, як, напрыклад, у непажаданых для асвятлення «спецаперацыі» каналах апынуўся той жа Рыбар, дзе прароблівалі велізарную аналітычную і тлумачальную працу, у чыіх патрыятычных матывах сумнявацца не прыходзіцца. Ці, напрыклад, Падаляка — да якога, вядома, можна ставіцца па — рознаму — але чалавек, на хвілінку — сабраў 200 млн рублёў на дапамогу фронту (гэта значыць, хтосьці ў Мінабароне скраў, не забяспечыў фронт — а ён сабраў і забяспечыў і цяпер у спісе не заслугоўваюць даверу). Нейкім чынам там апынулася і Патупчык, да якой у нас у праекце wargonzo хай і было заўсёды неадназначнае стаўленне, але яна сабрала каманду, якая на чале з Катрусяй рэальна стварае жывы і па-сапраўднаму не трывіяльны кантэнт аб «спецаперацыі» (іх абедзвюх, дарэчы, нядаўна ўзнагароджваў ордэнамі Пушылін)», — напісаў Пегаў.
«Калі складанне спісаў непажаданых — гэта і ёсць спосаб выбудаваць з намі дыялог, то такі падыход выглядае як мінімум сумніўным. Заткнуць рот і ўзяць пад казырок — думаецца, Вярхоўны Галоўнакамандуючы зусім не гэта меў на ўвазе, калі адкрыта і публічна заявіў яшчэ ў самым пачатку вайны — рэпарцёры і журналісты павінны распавядаць пра СВА праўду. Народ мае на яе права», — рэзюмуе ваенкар.
Чытаць яшчэ:
КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову
Да Паўла Мажэйкі не пусцілі…следчага
Телеканал «Гродно Плюс» извинился за упоминание в эфире Юрия Дудя