• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова” (да 15 красавіка)

    ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" завяршае прыём журналісцкіх прац на традыцыйны творчы конкурс “Вольнае слова”.

    image1_77.jpg

    Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

    Удзельнічаць у конкурсе маюць права сябры ГА «БАЖ», у якіх няма запазычанасці па ўнёсках. Маеце запазычанасць — падавайцеся на конкурс і хуценька разлічвайцеся з унёскамі.

    Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, якія пабачылі свет у 2018 годзе.НАМІНАЦЫІ:

    1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

    Ацэньваецца:

    – арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

    – адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

    – арыгінальнасць загалоўка, лід;

    – спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

    – аўтарскі стыль.

     

    2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

    Ацэньваецца:

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

    – прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

    – стыль, спосабы аўтарскай падачы;

    – «прывязка» да мясцовых праблем;

    – адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

     

    3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

     

    4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

    Ацэньваецца:

    – выбар тэмы;

    – грамадская значнасць узнятай праблемы;

    – пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

    – аўтарскі стыль.

     

    5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

    Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

    Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

    На конкурс прымаюцца электронныя версіі матэрыялаў. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – сканы альбо папяровыя копіі на адрас: 220004, Мінск, вул. Кальварыйская 16 офіс 265.

    Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх намінацыях.

    На конкурс прымаюцца працы на беларускай альбо рускай мове. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік сам павінен прадаставіць журы пераклад.

    На конкурс прымаюцца цыклы журналісцкіх матэрыялаў (цыклам лічацца тэксты, звязаныя адной скразной гісторыяй). Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за адзін цыкл, не больш за чатыры матэрыялы з цыклу. Такім чынам, можна падаць адзін цыкл + дзве іншыя публікацыі.

    На конкурс не прымаюцца тэксты, якія ўтрымліваюць рэкламную кампаненту ці публікуюцца ў межах рэкламных праектаў.

    Для ўдзелу абавязкова трэба:

    1. спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр (doc);

    2. прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

    Адрас для прыёму матэрыялаўslova@baj.by

    ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА З 1 САКАВІКА ПА 15 КРАСАВІКА 2019 ГОДА ЎКЛЮЧНА.

    Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

     

    У склад журы ўваходзяць:

    Ягор Марціновіч

    Аляксандр Старыкевіч

    Анжэла Белуш

    Сяргей Ваганаў

    Максім Жбанкоў

    Андрэй Аляксандраў

    Марына Коктыш

    Юрась Карманаў, старшыня журы.

    ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!

     

    Названыя лаўрэаты конкурсу “Вольнае слова” ФОТАРЭПАРТАЖ + ВІДЭА

    Вынікі мінулагодняга конкурсу «Вольнае слова» + ФОТАРЭПАРТАЖ

    Вынікі «Вольнага слова-2015»

    Вынікі «Вольнага слова-2014»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці