Згодна са Статутам, стаць сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў можа грамадзянін Беларусі, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства,
якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо спрыяе яе развіццю, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач Беларускай асацыяцыі журналістаў, прызнае і выконвае Статут і Дэкларацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.
Прыём у арганізацыю ажыццяўляе Праўленне.
Для ўступлення ў БАЖ неабходна на адрас office@baj.media даслаць:
1. Скан альбо якаснае фота запоўненай прапіснымі літарамі ЗАЯВЫ на ўступленне ў БАЖ (у ёй 2 старонкі);
2. Тэкставыя рэкамендацыі ад ДВУХ сябраў БАЖ у адвольнай форме.