• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніла выхад адна з апошніх незалежных газет Магілёўшчыны

    22 верасня выйшаў апошні друкаваны нумар газеты “УзГорак”. Рэдакцыя вырашыла прыпыніць выхад выдання – паведамляецца на сайце. Пра прычыны спынення выхаду нічога не гаворыцца.

    Номер газеты «УзГорак», который вышел сегодня, 22 сентября, последний. По крайней мере в этом году. Мы решили приостановить выход нашего издания… Надеемся, не навсегда. Придут иные времена, и мы будем работать для вас и вместе с вами, как это было последние 12 лет. Будем писать о людях нашего региона, их жизни и о проблемах, которые их волнуют”, — піша рэдакцыя.

    Газету “УзГорак” можна было набыць у шапіках, а таксама атрымліваць праз падпіску.

    Рэдакцыя грамадска-палітычнага выдання знаходзілася ў горадзе Горкі, газета лічылася абласной, але асноўны кантынгент яе чытачоў складалі жыхары Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўшчыны.

    Апошні нумар “УзГорка” выйшаў на 16-ці старонках. У папярэднім (№ 37 ад 15 верасня) паведамлялася, што падпіска на газету прыпыненая, такое рашэнне прынятае заснавальнікам выдання. Рэдакцыя пісала, што чытачы, якія ўжо паспелі аформіць падпіску на апошні квартал 2022 года, змогуць атрымаць свае грошы назад праз “Белпошту”.

    Па непацверджанай інфармацыі, сёлета на пачатку верасня дзейнасцю “УзГорка” зацікавіліся праваахоўныя органы. У шэрагу супрацоўнікаў выдання нібыта былі праведзеныя вобшукі.

    “УзГорак” быў зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі ў якасці друкаванага выдання ў красавіку 2009 года. Да сваёй рэгістрацыі газета выходзіла накладам 299 экзэмпляраў як маланакладнае выданне.

    Першым галоўным рэдактарам выдання быў вядомы горацкі журналіст Эдуард Брокараў. Пасля яго смерці напрыканцы 2010 года галоўным рэдактарам “УзГорка” стала Галіна Будная.

    Заснавальнікам і выдаўцом газеты з’яўлялася прыватнае гандлёва-вытворчае прадпрыемства “УзГорак”.

    Чытайце яшчэ:

    Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

    «Нам не сорамна за гэтыя 20 год»: літаратурны часопіс «Дзеяслоў» святкуе юбілей

    На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці