Слуцк далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў”
Сябры слуцкай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў і калектыў газеты "Інфа-Кур'ер" падтрымалі акцыю "Станем за журналістыку".
З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.
Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.
7 – 9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.
Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна,Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.
Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.
Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.
Таму сёння мы выказваем салідарнасць з імі і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць пераслед!
5 лістапада — Станем за журналістаў!
Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!
#СтанемЗаЖурналістаў
#CтанемЗаЖурналістак
#StandUpForJournalism
Магілёў далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў”
Бабруйск стаіць за незалежную журналістыку
Лунінец далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў” ФОТАФАКТ
Глыбоцкая суполка БАЖ далучылася да кампаніі “Станем за журналістаў”
Віцебск. Павел Левінаў: Штогод і заўсёды стаю за журналістыку!
Гродзенскія журналісты далучыліся да акцыі “Станем за журналістыку”
У Слоніме сталі за журналістаў