• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Reuters: МФЖ пачынае працэс выключэнне са свайго складу Саюза журналістаў Расіі

    Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) ініцыявала пачатак працэсу выключэння са свайго складу Саюза журналістаў Расіі, паведамляе "Медуза" са спасылкай на Reuters 

    Апошнія гады Саюз журналістаў Расіі быў лаяльным да ўладаў і мала звяртаў увагі на шматлікія парушэнні правоў журналістаў і медыя ў РФ.

    Пасля ўзяцця лаяльнага да Крамлю курсу, СЖР шчыльна сябраваў і з праўладным Беларускім саюзам журналістаў, які актыўна апраўдвае рэпрэсіі супраць медыя і журналістаў у Беларусі.

    Лукашэнкаўскі ж саюз журналістаў у жніўні 2021 года сам заявіў, што замарожвае свой удзел у Міжнароднай федэрацыі журналістаў і спыняе супрацу з яе выканаўчымі структурамі.

    З таго часу адзіным беларускім сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў засталася Беларуская асацыяцыя журналістаў. За апошнія дзесяцігоддзі БАЖ актыўна супрацоўнічае з МФЖ і ЕФЖ у праграмах абарону журналістаў і медыя.

    Чытайце яшчэ:

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    «Мы і далей працягнем расказваць праўду». Гродзенскі суд прызнаў сацсеткі Кулевіча і MOST «экстрэмісцкімі»

    Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц. Яму не перадаюць вітаміны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці