• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Разгляд апеляцыі медыяменеджара Канстанціна Залатых прызначаны на 4 ліпеня

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 4 ліпеня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу дырэктара эканамічнага выдання «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых. Судом першай інстанцыі ён пакараны 4 гадамі зняволення па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў.

    Анонса пасяджэння на сайце Вярхоўнага суда пакуль няма, таму дакладна невядома, хто з суддзяў прызначаны разглядаць заяву.  

    Палітвязеня ужо больш за год утрымліваюць у следчым ізалятары Мінска. Яго разам з рэдакцыйнымі калегамі затрымалі 18 траўня 2022 года супрацоўнікі КДБ. Пасля допыту галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча і бухгалтарку Юлію Кахно адпусцілі, а Канстанціна Залатых пакінулі пад вартай.

    Пазней стала вядома, што яму прад’явілі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса. Перадусім фігуранту ставілі ў віну дыфамацыйныя пункты, якія звыкла фігуруюць у справах за іншадумства.  

    – арт. 130 ч. 2 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;  

    – арт. 368 ч. 1 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

    – арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

    – арт. 426 ч. 2 — перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.    

    Праваабарончая супольнасць прызнала Канстанціна Залатых палітычным вязнем і запатрабавала спыніць нічым не матываваны пераслед.   

    Толькі сёлета 24 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыступіў да разгляду справы медыяменеджара. Суддзя Алена Шылько адразу зрабіла працэс закрытым.   

    У працэсе агучвання аргументаў, атрыманых ад следства, бок пракуратуры прыйшоў да высновы: дырэктар газеты «Белорусы и рынок» актыўна выказваў «уласную тэндэнцыйную пазіцыю» на падзеі ў краіне, што, сярод іншага, выявілася ў абразлівых каментарах на адрас вышэйшых асобаў дзяржавы, пакінутых у сацыяльных сетках. Акрамя таго, ён нібыта «мэтанакіравана карыстаўся службовым становішчам» для вырашэння персанальных патрэбаў. 

    На гэтай падставе абвінавачанага пакаралі 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.    

    Адметна, што затрымлівалі медыяменеджара толькі за «распальванне варожасці», астатнія эпізоды канстатавалі як факт ужо падчас яго знаходжання ў следчым ізалятары.

    Канстанцін Залатых — медыйны менеджар і вытворчы адміністратар, супрацоўнічаў з вядучымі незалежнымі СМІ і буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, неаднаразова быў у складзе дэлегацый, якія прасоўвалі беларускую прадукцыю на знешні рынак. 

    Апошнім месцам працы была газета «Белорусы и рынок» — адно з рэдкіх незалежных выданняў, якое здолела захавацца пасля хвалі масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных рэдакцый.

    Летась 23 ліпеня, ужо пасля затрымання Канстанціна Залатых,  доступ да сайта газеты belmarket.by ў Беларусі быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі «з прычыны распаўсюду гіперспасылак на матэрыялы, прызнаныя судом экстрэмісцкімі».

    Аднак у канцы года ведамства скасавала ранейшае рашэнне і выдала распараджэнне аб аднаўленні доступу да інтэрнэт-старонкі выдання.

    Чытайце яшчэ:

    «Экстрэмісцкім» аб’яўлены асобны артыкул на сайце БАЖ пра звольненых супрацоўнікаў дзяржТБ

    «Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі!» МФЖ падхапіў эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў

    Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці