• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?

    Да 2020-га вокладкі газеты «Мінская праўда» нічым не вылучаліся сярод астатніх дзяржаўных выданняў. Пакуль за іх не ўзяўся Дзмітрый Сіняўскі. Расказваем пра вярстальніка, які змяніў дызайн газеты і распальвае варажнечу на яе старонках, піша «Наша Ніва».

    «Выкладчыкам стаў выпадкова»

    46-гадовы Дзмітрый Сіняўскі раней працаваў у віцебскай абласной газеце «Народнае слова» намеснікам адказнага сакратара, быў начальнікам аддзела камп’ютарнай вёрсткі. Пасля — у Выдавецкім цэнтры БДУ, дарос там да намесніка кіраўніка.

    Цяпер ён старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі на журфаку БДУ.

    «Выкладчыкам стаў зусім выпадкова: жыў з сям’ёй у інтэрнаце ад БДУ, убачыў там аб’яву, маўляў, прафесарска-выкладчыцкаму складу вылучаецца пазачарговы дом.

    «Ці патрэбны вам выкладчыкі, якія разбіраюцца ў паліграфіі, вёрстцы, дызайне?» — спытаў тады ў дэкана Сяргея Дубовіка і атрымаў дабро. У выніку і кватэру пабудаваў, і далейшы лёс», — расказваў у інтэрв’ю Сіняўскі. 

    Таксама Дзмітрый працуе ў прапагандысцкай «Мінскай праўдзе», займаецца вёрсткай.

    Вось як змяніў дызайн газеты Дзмітрый Сіняўскі ў пачатку жніўня 2020-га.

    Адна з самых рэзанансных вокладак газеты — карыкатура на каталіцкіх святароў, якая выйшла ў верасні 2021-га. Яна абурыла беларускіх каталікоў.

    На вокладцы «Мінская праўда» размясціла выяву з загалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі намаляваныя каталіцкія святары з крыжамі ў форме свастыкі. Прычынай нападак з боку газеты стала выкананне ў касцёлах гімна «Магутны Божа», напісанага паэткай Наталляй Арсеньевай.

    «Нам навошта столькі Еўропы?»

    Дзмітрый Сіняўскі актыўна вядзе сацыяльныя сеткі. Публікуе ў сябе кожную новую вокладку газеты і дзеліцца сваімі разважаннямі наконт палітычнай сітуацыі ў Беларусі і іншых краінах. 

    У 2020‑м Дзмітрый заяўляў, што яго «цкавалі і пагражалі» за яго журналісцкую працу. 

    «Я чалавек не злапомны, але цяпер і не трэба ўсё памятаць. Усе хады запісвае інтэрнэт. Гэта фота першай паласы «Мінскай праўды», якую размясцілі ў «Карніках» за маю журналісцкую працу.

    Бачыце злева руку? Гэта рука «змагара», які размясціў там гэтае фота, а таксама маю фатаграфію і кантакты, пасля чаго рушыла ўслед цкаванне з боку «мірных пратэстоўцаў». Адбіткі — унікальная штука. А ніжэй яшчэ і фрагмент джынсаў. Як думаеце, колькі спатрэбіцца часу следчым і крыміналістам, каб знайсці гэтага чалавека?

    Ён мог са мной вітацца, а цішком здраджваць. Пагарджаю здраднікамі», — пісаў Сіняўскі ў сацыяльных сетках.

    Нядаўна Дзмітрый абураўся, што ў прагнозе надвор’я, які паказваюць па дзяржаўным тэлебачанні, шмат еўрапейскіх сталіц. 

    «Нам навошта столькі Еўропы? Хто туды цяпер масава ездзіць? Можа, лепш дадаць Турцыю, Егіпет, людзі адпачынак плануюць, больш Расіі і крыху Кітая?

    Вядома, не думаю, што з пераборам сталіц ЕС нейкі хітры намер, проста шмат у каго звычка працаваць па зададзеным шаблоне», — напісаў ён у сацыяльных сетках. 

    Сіняўскі таксама часта публікуе допісы са знявагамі на адрас палітычных праціўнікаў дыктатуры і проста беларускіх нацыянальных сімвалаў.

    Пасля нападу Расіі на Украіне выкладчык журфака горача падтрымаў расійскую армію. Бахмут, як і расійская прапаганда, называе савецкай назвай Арцёмаўск, а ўкраінцаў, якія абараняюць сваю зямлю, — нацыстамі і дадае: «Слава рускаму воіну!»

    Не саромеецца ўслед за Лукашэнкам адпускаць кпіны і абразы ў бок Уладзіміра Зяленскага.

    А ў вольны час — аматар бульбы. Яе Дзмітрый Сіняўскі вырошчвае і гатуе. І дзеліцца фотаздымкамі ўраджаю. 

    «У Швецыі ён у асноўным маўчаў»

    Яшчэ да 2020-га Дзмітрый Сіняўскі часта ездзіў у Еўропу. Згодна з базай «Кіберпартызанаў», доступ да якой атрымала «Наша Ніва», ён бываў у Польшчы, Украіне (як да 2014-га, так і пасля), Даніі, Аўстрыі, Літве, Латвіі, Германіі, Швецыі. Падчас некаторых з паездак, мяркуючы па базе, быў разам з былой дэканкай журфака БДУ Вольгай Самусевіч. 

    Выпускніца журфака БДУ, у якой Дзмітрый Сіняўскі быў куратарам групы, расказала, што пасля 2020-га ён быў адной з галоўных персон на факультэце, адказных за рэпрэсіі супраць выкладчыкаў.

    «Наколькі ведаю, ён асабіста размаўляў з выкладчыкамі, прапануючы ім звольніцца і пагражаючы крымінальным пераследам (у «Нашай Нівы» таксама ёсць сведчанні выкладчыкаў, якіх ён выціскаў з факультэта і якім пагражаў — НН), 

    — кажа дзяўчына. — Чым ён запомніўся? Абсалютна нічым, выконваў мінімальныя арганізацыйныя функцыі па нашай групе. У яго было некалькі канфліктаў са студэнтамі з групы, але яны былі не ідэалагічныя. Як падавалася мне, Сіняўскі паводзіў сябе не вельмі сумленна. 

    Ён адказваў за арганізацыю паездак студэнтаў журфака ў Швецыю, на гэтую праграму адбіраў людзей. Сам праект фінансаваўся шведскім урадавым органам, які падтрымлівае розныя праграмы, скіраваныя на развіццё дэмакратыі, журналістыкі. 

    У Швецыі ён у асноўным маўчаў. Ніякую сваю пазіцыю не выказваў, увогуле было цяжка зразумець, ці была яна ў яго».

    Былы супрацоўнік журфака БДУ Дзяніс Валянскі расказвае, што першы раз камунікаваў з Сіняўскім, калі паехаў у якасці студэнта ў Швецыю па праграме. 

    «Тады ён ніяк сябе не праяўляў. Зразумела, што ў нас пыталіся, як жывецца пры Лукашэнку. Мы расказвалі, што не вельмі. Тады яшчэ быў «плюшавы дэсант». Сіняўскі тады нічога не казаў.

    У 2020‑м напярэдадні выбараў у мяне заканчваўся кантракт на журфаку. Калі пачаліся першыя затрыманні, я ў фэйсбуку публічна асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Ён адрэагаваў на мой допіс, у нас пачалася публічная спрэчка. Пасля ён заблакаваў мяне ў фэйсбуку. Гэты канфлікт быў адной з прычын, чаму мне не працягнулі кантракт на журфаку. Дэканка — Вольга Самусевіч — тэлефанавала мне на асабісты нумар і гаварыла, што нельга, каб выкладчыкі вось так у публічнай прасторы сварыліся. Такія заходы былі», — расказаў Дзяніс Валянскі.

    Зрэшты, цяпер Сіняўскі сваю пазіцыю выказвае адкрыта.

    «Нам пашанцавала! Многія народы хацелі б сабе такога сапраўднага прэзідэнта замест сваіх клоўнаў і маразматыкаў», — славіць ён Лукашэнку, моцна рэтушаванага на ягоным калажы.

    Чытайце яшчэ: 

    «Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі!» МФЖ падхапіў эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў

    «Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму

    «Наблюдается туркменизация». Эксперты о ситуации с независимой журналистикой в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці