• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?

    Падчас ператрусу ў кватэры гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына  ў дзень яго затрымання, 12 сакавіка 2021 года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сярод іншага зацікавіліся сямейнай бібліятэкай. У выніку некалькі дзясяткаў кніг былі вынятыя. Сёння стала вядома, што рашэннем суда 25 кніг былі знішчаныя.

    «21 стагоддзе, цэнтр Еўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі! Тым больш, што ў гісторыі гэта ўсё ўжо было не так даўно… Я не ведаю, якім невукам трэба быць, каб з сур’ёзным выглядам дэклараваць «сацыяльна небясьпечным» ці «экстрэмісцкім»… вайсковы тэрміналагічны слоўнік», — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына.

    Яна прыводзіць увесь спіс знішчанай літаратуры:

    • «З невичерпного джерела»,

    • «Абэцэда»,

    • «Беларускі нацыяналізм»,

    • «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам»,

    • «Вайсковы слоўнік»,

    • «108 дзён і начэй у засьценках КДБ»,

    • «О сектантах»,

    • «Таталітарызм»,

    • «Прапаганда»,

    • «Хрышчэньне нацыі»,

    • «Беларусь за 10 падарожжаў»,

    • «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху»,

    • «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі»,

    • «З невичерпного джерела»,

    • «Гібридная война»,

    • «Крим за завісою»,

    • «Хроника гибридной войны»,

    • «Смисли і війни»,

    • «Росія: ідентичность агресора»,

    • «Вторжение в Украину»,

    •  «Донбасс в огне»,

    • «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу»,

    • «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді»,

    • «Тенденціі у світі»,

    • «Індекс війни».

    Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік, прадстаўнік супольнасці Inform­Na­palm. Па адукацыі эканаміст і палітолаг. Жанаты. З’яўляецца аўтарам шэрагу гучных журналісцкіх расследаванняў, супрацоўнічаў з газетай «Новы Час». Адно з апошніх сур’ёзных расследаванняў Дзяніса — Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. У ім вялося пра выяўленых экс-байцоў украінскага «Беркута» на службе ў беларускім АМАПе. Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, напрыканцы таго ж года абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве». Прызнаны палітычным вязнем.

    Дзяніс асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, неаднаразова трапляў там у штрафны ізалятар. Ліставанне з Дзянісам нерэгулярнае, многія лісты не даходзяць у абодва бакі. Паводле апошняй інфармацыі ад родных, журналіста зноў маглі кінуць у ШІЗА, бо ён не выйшаў на запланаваную сувязь.

    Чытайце яшчэ:

    Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

    Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы

    «Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці