• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Принципу правды» не вераць? У Віцебску ідэалагічны праект мясцовага тэлебачання амаль не збірае праглядаў у YouTube

    Гледачы ігнаруюць прапагандысцкую праграму Віцебскай ТРК «Принцип правды». Сітуацыю не ратуюць ні вядучая — адна з лепшых удзельніц дзяржаўнага журналісцкага конкурсу, ні яе калега, які спрабуе капіраваць Азаронка, піша рэгіянальны праваабарончы сайт Віцебская Вясна.

    Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласны «грамадска-палітычны праект пра галоўнае ў Беларусі» — праграму «Принцип правды». Першы выпуск выйшаў 6 верасня і уяўляў сабой мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна, спонсарскую падтрымку Украіны і планы Захаду. У мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. 

    Прагляды першага выпуска ў YouTube дасягнулі лічбы 547, другога — 662. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал — рэзка ўпалі да 159. Праваабаронцы мяркуюць, што на гэта паўплывала спыненне рэкламы праекту.

    «Антырэкорд» паказаў выпуск перадачы ад 6 снежня – 92 прагляды, на 6 праглядаў болей набраў выпуск ад 13 снежня. 
    Нягледзячы на гэта, «Принцип правды» працягваюць выпускаць штотыдзень. Апошнія перадачы ператварыліся ў пераказ звестак пра паездкі Аляксандра Лукашэнкі, якія фактычна дублююць кантэнт дзяржаўных СМІ. 

    Праект даручылі весці Сяргею Ісколу і Марыі Дэкан, якія да гэтага працавалі як рэпарцёры. Марыя Дэкан была ўдзельніцай журналісцкага конкурсу «Хвала рукам, что пахнут хлебом», прымеркаванага асвятленню ўборкі ўраджаю ўвосень мінулага года. Яе аповед пра жанчыну-камбанёрку з Дубровенскага раёна быў прызнаны адной з найлепшых прац. Сяргей Іскол, выпускнік журфака БДУ 2019 года, спрабуе весці перадачу ў манеры Грыгорыя Азаронка —  са звыклымі штампамі пра «кучку радыкалаў і праплачаных апазцыянераў», што «спрабавалі дэстабілізаваць абстаноўку ў 2020 годзе», пра «забароненыя рэсурсы, якія працягваюць беспаспяхова ўкідваць фэйкі» і «зладжаныя дзеянні вайскоўцаў і міліцыянтаў» у падаўленні народных пратэстаў. У якасці эксперта у праграму найчасцей запрашаюць дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна.

    У выніку сумарная колькасць праглядаў 16-ці выпускаў «Принципа правды» не дасягнула 3,5 тысячы. Асобныя выпускі найчасцей праглядаюць не больш як 200 чалавек.

    Чытайце яшчэ:

    У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў

    Прапагандыстка Худалей, якая працавала на жаночых маршах, звольнілася з СТБ і шукае працу ў IT

    У Баранавічах старшыня гарвыканкама зладзіў прэс-канферэнцыю для мясцовых блогераў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці