• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадукцыю «Еўрарадыё» ў расійскіх сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Міністэрства інфармацыі прадублявала на сваім сайце судовую пастанову аб занясенні груп «Еўрапейскага радыё для Беларусі» ў сацсетках «ВКонтакте» і «Одноклассники» ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», забароненых да распаўсюду.   

    Як адзначаецца ў паведамленні кантрольнага ведамства, адпаведнае рашэнне прыняў 17 красавіка суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Традыцыйна не ўдакладняецца, чым незалежная радыёстанцыя не дагадзіла менавіта гэтаму рэгіёну.

    Такім чынам, у шэраг «экстрэмісцкіх» трапілі карпаратыўныя групы ў сацыяльных сетках, падкантрольных уладам Расіі. Гаворка пра старонку «Еврорадио — Новости Беларуси» ў «Одноклассниках» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/euroradio), а таксама аналагічную пляцоўку «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://vk.com/euroradio).

    «Падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з арт. 314  Грамадзянскага працэсуальнага кодекса», — каментуе судовае рашэнне Мінінфармацыі, нагадваючы, што распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі цягне за сабой адказнасць ажно да крымінальнай у выпадку рэцыдыву.

    Нагадаем, што сёлета 12 красавіка да такіх жа непажаданых у Беларусі інфармацыйных матэрыялаў суд Барысаўскага раёна аднёс старонку «Еўрарадыё» ў папулярнай сацсетцы Face­book. А яшчэ раней у «чорным спісе» уладаў з’явілася адпаведная група ў Insta­gram, а таксама YouTube і тэлеграм-канал медыярэсурсу. Экстрэмісцкім прызнаны нават лагатып «Еўрарадыё». 

    Нагадаем, 20 ліпеня 2022 годв Міністэрства ўнутраных спраў аднаасобна абвясціла «Еўрарадыё» экстрэмісцкім фармаваннем – нібыта за «арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе».

    У заяве з гэтай нагоды кіраўніцтва рэдакцыі адзначыла, што «ніколі не арганізоўвала і не каардынавала пратэсты», а карэспандэнты займаліся іх асвятленнем — так, як і належыць сапраўдным журналістам. І калі ўжо сілавікам захацелася наляпіць сваё кляймо на чарговае незалежнае медыя, дык у краіне, дзе «не да законаў», паўплываць на гэта немагчыма, — канстатуецца ў каментары.

    Агулам у «экстрэмісцкім спісе» Міністэрства інфармацыі ўжо больш за 1500 найменняў інфармацыйнай прадукцыі СМІ, тэлеграм-каналаў, грамадскіх ініцыятываў і прыватных асобаў.

    «Еўрапейскае радыё для Беларусі» («Еўрарадыё») — незалежная радыёстанцыя, заснаваная ў 2005 годзе ў Польшчы. Цягам 2009–2021 працаваў карэспандэнцкі пункт у Мінску, але на пачатку ліпеня 2021 года Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне яго ліквідаваць.  

    «Еўрарадыё» вяшчае на беларускай мове ў FM-дыяпазоне на заходнюю частку Беларусі, паралельна распаўсюджваючы інфармацыю праз спадарожнік, інтэрнэт-сайт і старонкі ў сацсетках, пазіцыянуючы сябе як беларускае СМІ.

    Місіяй радыёстанцыі дэкларуецца «прадастаўленне беларускім слухачам актуальнай, свежай, незалежнай, сучаснай і праўдзівай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі і свеце, а таксама распаўсюд дэмакратычных каштоўнасцяў».

    Што да мэтавай аўдыторыі, то да яе адносіцца ўсё насельніцтва Беларусі, якому аператыўна забяспечваецца інфармацыйны прадукт розных жанраў — навінавыя, музычныя, аналітычныя, забаўляльныя праграмы.  

    Чытайце яшчэ:

    Сегодня 37 лет со дня трагедии на Чернобыльской АЭС

    «Калі рэжым Лукашэнкі будзе зрынуты, то, напэўна, добрыя стасункі паміж украінцамі і беларусамі адновяцца». Гутарка з рэдактаркай «ВалыньPost» Іванкай Рудзішын

    Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці