• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС абвесціў «Еўрарадыё» «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайте ведамства. 

    Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўніўся. У яго ўключылі медыя-рэсурс «Еўрарадыё».

    Як пішуць праўладныя каналы, гэта было зроблена з‑за «заклікаў да забойства дзяржаўных служачых і членаў іх сем’яў, арганізацыю і каардынацыю пратэснай дзейнасці ў 2020 годзе».

    Як піша рэдакцыя «Еўрарадыё», «у якасці«доказа» тг-каналы сілавікоў прыводзяць скрыншоты, на якіх у матэрыялах «Еўрарадыё» і блізка няма нічога падобнага. А «заклікі» і «арганізацыям» — толькі ў каментарах, якія пакідалі нам карыстальнікі тэлеграма. У тым ліку, гэтыя каментарыі маглі пакінуць правакатары».

    — Наша стаўленне да ўсяго гэтага такое. Па-першае,«Еўрарадыё» ніколі не заклікала забіваць дзяржслужачых і іх сем’і. Па-другое, мы не арганізоўвалі і не каардынавалі пратэсты. Мы асвятлялі іх — так, як і належыць сапраўдным журналістам. Працягваем асвятляць. І будзем працягваць.

    А па-трэцяе, ну калі ўжо так захацелася сілавікам наляпіць сваё кляймо на чарговую незалежную медыю — калі ласка. У краіне, дзе па-ранейшаму «не да законаў»», мы ніяк не можам на гэта паўплываць, — піша каманда медыя ў сваім тэлеграм-канале.

    — На нашую працу сённяшнія навіны ніяк не паўплываюць. Мы па-ранейшаму будзем несці вам інфармацыю і распавядаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі. Заставайцеся з намі! — дадае «Еўрарадыё».

    Чытайце яшчэ:

    «Кто ответит за санкции». Как госСМИ отреагировали на доклад ICAO о принудительной посадке самолета Ryanair

    CityDog.io пачынае эксперымент: будзе дапамагаць чытачам вывучаць беларускую мову

    «Праца з замежнымі СМІ пачынаецца з пітчаў»: асабісты досвед беларускі-фрылансеркі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці