Перастаў адчыняцца з Беларусі devby.io
На месцы сайта — заглушка ад Мінінфарма. У ёй гаворыцца пра блакіроўку, аднак у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайта няма.
Рэдакцыя медыя звярнулася ў Мінінфарм па тлумачэнні, аднак адказу яшчэ не атрымала. Каманда працягвае працу.
Мінулы раз спецыялізаванае выданне блакавалі ў траўні 2023 года.
Dev.by — інтэрнэт-выданне пра беларускую ІТ-галіну. Платформа заснаваная ў 2008 годзе і асвятляе ўсе значныя падзеі, якія адбываюцца ў індустрыі, або могуць на яе паўплываць. Сярод іншага збірае каталог беларускіх кампаній і водгукі пра іх; вядзе поўны каляндар падзей і статыстыку заробкаў; размяшчае вакансіі для кандыдатаў. Штомесяц навіны, аналітыку, расследаванні чытаюць і абмяркоўваюць у сярэднім мільён унікальных наведнікаў.
«Рэдакцыя Dev.by незалежная ад заснавальнікаў і інвестараў, дзейнічае ў інтарэсах чытачоў, ІТ-супольнасці і не абслугоўвае карпаратыўныя інтарэсы якіх-небудзь кампаній. Мы не рэсурс пра тэхналогіі і бізнесы ў вакууме. Найвышэй мы цэнім кам’юніці, якое сабралі вакол выдання за паўтара дзясятка гадоў, і разам з ім ідзем праз ідэальны шторм (а калі і — штыль): пішам пра ўсё, што яму важна, карысна, цікава і балюча проста цяпер», — падкрэсліваецца ва ўнутраным кодэксе калектыву.
Чытайце яшчэ:
Магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова трымаюць у СІЗА і вінавацяць «за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»
Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год
Адвакаты прыйшлі ў дзяржаўную газету ў Пружанах з дзіўнай мэтай