• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паўла Мажэйку перавялі ў следчы ізалятар

    Журналіста Паўла Мажэйку раніцай у пятніцу перавялі з ізалятара часовага ўтрымання ў следчы ізалятар. Гэта можа азначаць, што яму выстаўлена абвінавачванне і выбрана мера стрымання, піша @belsat.

    Мажэйку затрымалі 30 жніўня ў Гродне. Ён якраз прыехаў адведаць бацькоў. Прычына затрымання дагэтуль невядомая.

    У СІЗА перавялі і Юлію Юргілевіч (днямі яе затрымалі таксама ў Гродне). Не выключана, што яна з Мажэйкам праходзіць па адной справе.

    Павел Мажэйка — вядомы гродзенскі журналіст. У 2002 годзе ён быў асуджаны на два гады хіміі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку. Ён кіраваў гродзенскім «Цэнтрам гарадскога жыцця», але ўлады яго ліквідавалі. Вясной 2021-га Мажэйку затрымлівалі па справе выставы, на якой быў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выкананы мастаком Алесем Пушкіным. Праз трое сутак Паўла Мажэйку вызвалілі. Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў».

    Чытайце яшчэ:

    У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну

    Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацк

    Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці