Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовых рашэнняў унесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговыя інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з незалежнымі медыямі «Радыё Свабода», «Белсат», «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
Рашэнне лічыць мабільны дадатак «Радыё Свабода RFER/RL» для прылад з аперацыйнай сістэмай Android «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 30 студзеня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска, паведамляе Мінінфарм.
Днём пазней той самы суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў экстрэмісцкімі рэсурсы, звязаныя з тэлеканалам «Белсат»:
-
інтэрнэт-старонку «Хай так TV» у Facebook;
-
канал «Хай так TV» у Telegram;
-
групу «hajtaktv» у Instagram;
-
групу «Хай так TV» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»;
-
супольнасць «Хай так TV» у сацсетцы Х (былы Twitter);
-
агрэгатар спасылак на відэазапісы з Youtube-канала «БЕЛСАТ LIFE» ў сэрвісе Linktree.
31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй старонкі «Еўрапейскага радыё для Беларусі» з назвай «Euroradio» ў Facebook і ў сацыяльнай сетцы Threads.
Паводле таго самага судовага рашэння, у «экстрэмісцкі» пералік трапіў сайт інтэрнэт-выдання «Бюро», які належыць «Бюро Медиа» — расследавальніцкай камандзе беларускіх журналістаў, і шэраг афіляваных з ім інтэрнэт-рэсурсаў:
-
старонка «buromedia_by» ў Instagram,
-
Теlеgram-канал «Бюро»;
-
Теlеgram-акаўнт с назвай «Buro Media»;
-
старонка «Бюро | Buro» ў сацсетцы Twitter.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля таксама прызнаў 31 студзеня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй рэсурсы «Беларускага Радыё Рацыя» — старонку «Radyjo Racyja» ў Twitter і групу ў Telegram «Беларускае Радыё Рацыя Chat».
Чытайце яшчэ:
Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»
СМІ ў Беларусі ў 2023 годзе. Электронны бюлетэнь БАЖ
Блогер з раёнкі. Як цяпер улада спрабуе вярнуць уплыў друкаваных выданняў