• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына перавялі ў Магілёў на “ўзмоцнены рэжым”

    Асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц зняволення журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына этапавалі з турмы №1 Гродна ў папраўчую калонію №15 Магілёва, дзе для яго прадугледжаны “ўзмоцнены рэжым” адбыцця пакарання.   

    Пра тое, што Дзяніс Івашын змяніў пенітэнцыярную “прыпіску”, ягоныя сваякі даведаліся толькі праз тыдзень напрыканцы мінулага тыдня – пры тым, як вынікае з афіцыйнага ліста, у Магілёў ён прыбыў 18 студзеня, выбыўшы з Гродна днём раней. 

    У паведамленні на адрас сваякоў лаканічна распіваецца, якая сувязь са знешнім светам дазволена палітвязню цягам года:  

    • пасылкі (перадачы) – 3

    • бандэролі (дробныя пакеты) – 2

    • кароткатэрміновыя сустрэчы – 3

    • доўгатэрміновыя спатканні – 2

    • грашовыя пераводы і лісты – без абмежаванняў.  

    Таксама рэкламуюцца выгоды “каланіяльнага” інтэрнэт-магазіна, на старонцы якога родзічы могуць дыстанцыйна зарэгістравацца і аддалена набыць неабходны пералік тавараў, якія будуць дастаўлены вязню. 

    Акрамя таго, прыкладзены адмысловы дадатак, у якім тлумачыцца, на якія палёгкі ў аддаленай будучыні можа разлічваць Дзяніс Івашын.

    Паколькі для “палітычных” амністыя не прадугледжваецца, застаецца спадзявацца або на замену часткі неадбытага пакарання больш “мяккай”, або на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

    У першым выпадку адлік пачынаецца праз 6 гадоў, а менавіта з 9 студзеня 2029-га; у другім – праз 7 гадоў, з 13 лютага 2030-га. 

    “Яны шчыра вераць, што дажывуць на сваіх захопленых пасадах аж да 2029 года! — эмацыйна адрэагавала ў Face­book на прапанаваныя турэмныя “перспектывы” свайму мужу Вольга Івашына. — Вось у каго павучыцца аптымізму трэба! Ні ў чым не вінаваты чалавек мусіць камусьці даказваць, што ён «выправіўся» – Оруэл дакладна ня ў той час нарадзіўся. А яшчэ ёсьць сьмешны зварот да сваякоў, каб “паўплывалі” на Дзяніса — маўляў, мусіць іх слухацца. Але давайце нагадаем непаважаным, што дзеля таго, каб «паўплываць», мы мусім мець хоць  нейкую сувязь, чаго няма і невядома калі адновіцца. Дык хай спачатку свае абавязкі выконваць пачнуць сумленна”.

    У згаданым Вольгай Івашынай ліставанні адміністрацыя магілёўскай ПК №15 сапраўды звяртаецца да сваякоў, каб тыя “аказалі станоўчы ўплыў на яго, а таксама дапамаглі яму ў кампенсацыі ўрону, нанесенага злачынствам”. 

    Акрамя таго, кіраўніцтва калоніі выказвае здзіўленне, што ў асабістай справе наноўпрыбылага “пастаяльца” адсутнічае… яго пашпарт. І зноў звяртаецца да сваякоў, каб тыя паспрыялі “изысканию” дакумента і перадачы яго ў спецаддзел установы.   

    “Самы вясёлы момант, — кпіць з допісу Вольга Івашына. — А мусіў бы адшукацца яшчэ 12 сакавіка 2021 года падчас ператрусаў, але ж «шукальнікі» дакумента не знайшлі. Прапаную выпісаць апэратыўнікам «прэмію» ў выглядзе вымовы ці што там у іх звычайна выносяць. І яшчэ нас просяць пашукаць пашпарт пасля тых апэратыўнікаў. Самім не смешна?”

    Дзяніс Івашын — карэспандэнт газеты “Новы Час”, беларускі рэдактар валанцёрскай супольнасці Inform­Na­palm. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года: спачатку выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), а пазней дадалі яшчэ і “здраду дзяржаве”.

    Верагодна, “апошняй кропляй” стала аўтарскае расследаванне пра былых украінскіх сілавікоў, што ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП. Журналіста схапілі літаральна на наступны дзень, як ён даў інтэрв’ю пра гэта незалежнаму тэлеканалу “Настоящее время”.

    Суд над Дзянісам Івашыным цягнуўся амаль месяц у Гродзенскім абласным судзе і адбываўся ў закрытым рэжыме. 14 верасня 2022-га суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў журналіста на 13 гадоў і 1 месяц зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 4800 рублёў. Апроч гэтага, Івашын мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды дзевяці пацярпелым сілавікам — агулам 22 800 беларускіх рублёў. 

    Пры канцы мінулага года 20 снежня Вярхоўны суд Беларусі разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітзняволенаму гродзенскаму журналісту і пакінуў вырак першай інстанцыі без задавальнення. 

    Чытайце яшчэ:

    Кіраўнік «Нівы» і Радыё Рацыя: «Маёй першай нацыянальнай школай была вясковая вуліца і лавачка»

    В начале года независимые казахстанские журналисты столкнулись с поджогами машин, атаками на редакции и угрозами

    После чисток на гомельском радио 107.4 FM новый руководитель

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці