• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачобуту зноў падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай?

    Журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі, падобна, падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай, паведаміла жонка палітвязьня Аксана Пачобут.

    Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1266 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

    Жонка Анджэя Пачабута паведаміла ў фэйсбуку:

    — Учора скончылася папярэдняе падаўжэньне варты для Анджэя Пачобута, але ён па-ранейшаму ў турме. Відавочна, мужу зноў падоўжылі варту. Увесь гэты час ён жыве ў 4 сьценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росьце бабулю зь дзядулем. З сынам не дазволена перапіска, бо Андрэй зь ягонага нараджэньня мае зносіны зь ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае зь СІЗА.

    У лістах піша, што не журыцца, чытае кнігі і гатовы да горшага разьвіцьця падзей. Перадае прывітаньне ўсім знаёмым і незнаёмым людзям і дзякуе ўсім, хто, нягледзячы ні на што, працягвае пісаць…

    Паводле афіцыйных зьвестак, сьледзтва ў дачыненьні да Анджэя Пачобута павінна было скончыцца 25 ліпеня.

    Журналіст Анджэй Пачобут, прадстаўнік незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі, быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 году. Беларускія ўлады абвінавачваюць яго ў «распальваньні нацыянальнай варожасьці » і «рэабілітацыі нацызму». Такія ж абвінавачаньні былі выстаўленыя яшчэ чатыром актывістам Саюзу палякаў, у тым ліку старшыні арганізацыі Анжаліцы Борыс. Усім ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Зь пяці абвінавачаных у «справе палякаў» сёньня за кратамі застаецца толькі Анджэй Пачобут.

    Чытайце яшчэ:

    Тэлевядоўца «Беларусь‑4» цалкам адбыў пакаранне і ўжо на волі

    У шырокі доступ трапіла «Жоўтая кніга» — хроніка падзей у СМІ 1995–1997 гадоў

    Дзяржабвінаваўца запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады пазбаўлення волі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці