• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлевядоўца «Беларусь‑4» цалкам адбыў пакаранне і ўжо на волі

    Вядучы праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст") Канстанцін Свідуновіч 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю

    Канстанцін Свідуновіч — жыхар Брэста, вядучы праграмы «Ранішні эспрэса» на «Беларусь‑4» (ТРК «Брэст»).

    Канстанціна затрымалі 24 сакавіка 2021 па так званай «справе карагодаў», якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і пачалі затрымліваць пратэстоўцаў.

    Канстанціну было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваўся ў СІЗА‑7 Брэста.

    У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па «справе карагодаў». З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага «Беларусь‑4» Канстанціна СвідуновічаІллю Ягорава, пружанца Сяргея Канановіча і Аляксандра Жука пакаралі паўтара гадамі «хіміі».

    11 снежня 2021 Канстанцін пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 49.

    Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.

    Чытайце яшчэ:

    Дзяржабвінаваўца запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады пазбаўлення волі

    У шырокі доступ трапіла «Жоўтая кніга» — хроніка падзей у СМІ 1995–1997 гадоў

    Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці