• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па тэкстах журналісткі з Марыупаля беларусы паставілі спектакль

    «Спектакль, які не адбыўся» у пастаноўцы гродненскіх артыстаў, якія праз палітычны пераслед былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі, цалкам базуецца на тэкстах журналісткі з Марыупаля Надзеі Сухарукавай. Яна была адной з тых, хто ратаваўся ў сутарэннях тэатра.

     

    — Усё пачалося з тэлефоннага званка, — расказала акторка Наталля Лявонава. — Патэлефанаваў знаёмы рэжысер з Марыупаля і папрасіў запісаць відэаводгук на пост у сацсетках журналісткі Надзеі Сухарукавай.

    Калі пра гэта даведаліся калегі калегі, то прапанавалі і сваю падтрымку — так нарадзілася ідэя спектакля. Спачатку артысты меркавалі, што паставяць п’есу, якую рыхтавалі да прэм’еры ў Марыупалі. Потым вырашылі больш працаваць з тэкстамі Сухарукавай.

    — Гэта пакуль эскізная работа, — тлумачыць Наталля Лявонава. — Гісторыя не скончана і п’еса толькі пішацца.

    Пасля эвакуацыі з Марыупаля Надзея Сухарукава прыехала ў Літву і зараз жыве ў Клайпедзе. Наталля Лявонава распавяла, што яны наведалі журналістку і пазнаёміліся. На яе думку, гэта дапамагло ў працы над вобразамі ў спектаклі.

    — Была вялікая адказнасць ад таго, што асабіста ведаю гэтага чалавека. Цікава працаваць па тэкстах і перажываннях знаёмай асобы. Я ж ніколі не была на вайне і не ведаю, што адчувалі марыупальцы, чакаючы смерці ў падвале тэатра. Я ніколі гэтага не адчувала, але павінна была расказаць правільна.

    — П’еса, як і вайна, пакуль не скончана, — кажа акторка Натэла Бялугіна. — Працаваць у такім фармаце нязвыкла, гэта новы для мяне досвед. Усе гісторыі, якія прагучалі у спектаклі, напісаныя Надзеяй [Сухарукавай]. Усе мы былі ў спектаклі ёй, толькі ў розных іпастасях.

    На канец лютага ў Рускім тэатры Марыупаля планавалі прэм’еру. Аднак пачалася вайна. Тэатр стаў сховішчам для жыхароў горада, а потым быў разбомблены. Пра тое, якія жыццёвыя драмы прайшлі праз тэатр замест запланаванай прэм’еры, паказалі ў пастаноўцы «Спектакль, які не адбыўся» акторкі «Тэатра Жніўня» Наталля Лявонава, Натэла Бялугіна і Ганна Іванова. Паставіў спектакль рэжысёр Андрус Дарала. Яго паказалі ў Рускім тэатры Літвы ў Вільні 17 — 19 чэрвеня ў час паэтычнага фестывалю «Жывое слова».

    Чытайце яшчэ: 

    «Зрэз інтэлектуальнай думкі Беларусі». Зьміцер Лукашук прэзэнтаваў у Празе выданьне пра нацыянальную ідэю

    Святлана Гарда: «Акумулюем свае сілы, бо дома яны нам вельмі спатрэбяцца»

    Доклад. Преступления против человечности в Беларуси: журналисты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці