Названыя пераможцы конкурсу «Вольнае слова». ФОТА
Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, назвалі лаўрэатаў галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова». Сёлета пераможцы прымалі віншаванні ў Вільні. Сам конкурс праводзіўся пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова» прайшла ў межах круглага стала, прысвечанага якасці журналісцкай працы беларускіх медыя ў час рэлакацыі і рэпрэсій.
Конкурс для незалежных журналістаў праводзіцца штогод з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
— У 2006 годзе Андрэй Аляксандраў заўважыў, што журналісцкая арганізацыя не праводзіць журналісцкіх конкурсаў і не ўручае журналісцкіх прызоў, — выступіў з прывітальным словам кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец. — З 2007 года недарэчнасць была выпраўленая. І хаця наш сябар і калега цяпер знаходзіцца ў турме, яго справа жыве. Толькі ў мінулым годзе конкурс не праводзіўся па зразумелых прычынах — адбылася вайна, многія рэдакцыі рэлакаваліся, рэжым прызнаваў медыя «экстрэмісцкімі». Да таго ж БАЖ таксама названы «экстрэмісцкім» фармаваннем, і было б дізўна, калі б мы ўручалі прызы іншым «экстрэмісцкім» медыя. Аднак нас падтрымала Еўрапейская федэрацыя журналістаў. Цяпер конкурс праводзіцца пад яе эгідай.
Вынікі конкурсу:
Інфармацыйныя жанры
Першае месца
Зміцер Панкавец, Радыё «Свабода», «Ніхто ня верыў, што мы застанёмся жывымі». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай
Другое месца
Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа», «Мариуполь. Город, которого нет»
Трэцяе месца
Віялета Саўчыц, Радыё «Свабода», «Шнары пратэсту». Шэсьць фотагісторыяў пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га
Аналітычныя жанры
Першае месца
Зміцер Косач, «Салідарнасць». Цыкл «Референдум» («Самый первый референдум в Беларуси: жестокая шутка истории»; «Почему победу Лукашенко на первом референдуме назвали «честной», но «подлой»»; «Каким был последний бой перед полным захватом власти Лукашенко»; «Референдум с «неприличной сценой»: как Лукашенко пошел против Путина»; «Нервозность Лукашенко и удовлетворенность Путина. 10 грустных и веселых моментов, которыми запомнится референдум-2022»)
Другое месца
Віталь Цыганкоў, Радыё «Свабода», Лукашэнка як гарант страты сувэрэнітэту
Трэцяе месца
Аляксандр Класкоўскі, «Позірк», Прощать политических врагов Лукашенко не готов
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Першае месца
Зміцер Казакевіч, «Белсат», «Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай – на 38‑ы дзень пасля турмы
Другое месца
Настасся Зелянкова, «Салідарнасць», цыкл «Жанчыны» («Галина Макарова. Любимица Макаёнка и женщина с лопатой»; «Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі»; «Призывала на белорусском языке к неповиновению властям»; «Моцарт в юбке, закупавшая оружие для Калиновского»)
Трэцяе месца
Аляксандр Баразенка, Дзяніс Дудзінскі, «Белсат», цыкл рэпартажаў «Людзі вайны»
Журналісцкае расследаванне
Першае месца
«Наша Ніва», Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса
Другое месца
Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту
Трэцяе месца
Сяргей Ляпін, «Флагшток», Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома
Усяго на творчы конкурс «Вольнае слова» было даслана 144 журналісцкія працы за 2022 год.
Чытайце яшчэ:
«Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця
Палітзняволены Вячаслаў Лазараў сустракае за кратамі свой 47-мы дзень народзінаў
Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка