• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Магілёўшчыне правялі ператрусы ў сямі чалавек, імаверна ў звязку з прызнаннем мясцовых СМІ «экстрэмісцкімі» фармаваннямі

    Стала вядома, што ў магілёўскім рэгіёне акрамя як у былога журналіста Барыса Вырвіча сілавікі 5 і 6 снежня правялі ператрусы таксама ў Аляксандра Агеева, Аляксея Бацюкова, Ігара Шарухі, Пятра Мігурскага і Сяргея Антонава. Пра гэта паведамляе MAYDAY.TEAM.

    Не выключана, што падчас ператрусаў ва ўсіх пералічаных асобаў былі адабраныя тэлефоны і камп’ютарная тэхніка, таму яны не маюць магчымасці паведаміць пра тое, што адбылося. Наколькі вядома, усе яны на волі.

    На думку праваабаронцаў, ператрусы, імаверна, звязаныя з тым, што напярэдадні, 29 лістапада, КДБ прызнаў два магілёўскія інфармацыйныя рэсурсы — mogilev. media і  6ТV.bу — экстрэмісцкімі фармаваннямі.
     

    Пра ператрус у Барыса Вырвіча, былога шэф-рэдактара партала 6ТV.bу,  стала вядома практычна адразу, 6 снежня. Сілавікі прыехалі да яго па месцы жыхарства ў Бялыніцкім раёне, правялі ператрус, забралі лічбавую тэхніку, а гаспадара адвезлі на допыт. Пасля допыту Барыса Варвіча вызвалілі.

    Чытайце яшчэ:

    Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч

    Чым насалілі ўладам светлагорскія журналісты тэлеканала «Ранак»

    Пад’ём а 5‑й раніцы, бетонная клетка. Адзін дзень з жыцця зняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці