• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў заклікаюць адпісвацца ад экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў

    На Гомельшчыне супрацоўнікаў прадпрыемстваў палохаюць смяротным пакараннем і заклікаюць адпісвацца ад “экстрэмісцкіх” тэлеграм-каналаў. У якасці альтэрнатывы крамольным тг-каналам ідэолагі прапаноўваюць інтэрнэт-рэсурсы прадпрыемстваў.

    У Буда-Кашалёве адбылася сустрэча намесніка пракурора раёна Антона Бобылева ды ідэолага райвыканкама Марыны Агажэльскай з прадстаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый. Падчас мерапрыемства, паведамляе райвыканкам, распавялі пра адказнасць за падпіскі на экстрэмісцкія каналы і рэпосты навінаў сябрам.

    А таксама нагадалі пра крымінальную адказнасць за адпраўку грашовых сродкаў на рахунак экстрэмісцкага канала ці асобы, заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі, раздачу ўлётак і акт тэрарызму. Таксама намеснік пракурора і ідэолаг папярэдзілі наконт смяротнага пакарання за акт тэрарызму, калі дзеянні прывялі да смерці людзей.

    Чытайце яшчэ:

    Выйшаў на волю з калоніі журналіст “Першага рэгіёна” Сяргей Гардзіевіч

    МУС прызнаў адразу 625 чалавек «экстрэмістамі». Сярод «новенькіх» — галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб

    Аляксандр Сацук: «Жонка Сяргея баіцца, каб рэчы з дома не пачалі выносіць…»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці