• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з‑пад варты ў залі суду

    Судзьдзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёну Менску вынесла прысуд у справе музыкі Мікіты Найдзёнава.

    Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прысуд — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

    Пасьля абнародаваньня прысуду Найдзёнава вызвалілі з‑пад варты ў залі суду. Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязьнем.

    Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы фронтмэн гурту Hur­ma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за лепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

    З канца красавіка 2023 году ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені 2023 году яго перавялі са Сьледчай турмы № 8 у СІЗА‑1 у Менску.

    Чытайце яшчэ:

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    На Магілёўшчыне зноў адкрываюцца шапікі «Саюздрука», але ўжо гомельскія, віцебскія

    Міністэрства інфармацыі заблакавала рэгіянальны сайт з Брэста

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці