• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маці журналіста Кастуся Шыталя днямі наведаў віцебскі ГУБАЗіК

    Да маці краязнаўцы і журналіста Кастуся Шыталя днямі наведаліся супрацоўнікі віцебскага ГУБАЗіКа (упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй). Сам журналіст знаходзіцца зараз за мяжой.

    Кастусь Шыталь зарэгістраваны ў доме маці ў вёсцы Крулеўшчына Докшыцкага раёна, але не жыве там з 2008 года і, як ён кажа, ніякіх яго рэчаў там няма.

    Паводле яго слоў, 16 верасня да маці на танаваным мікрааўтобусе прыехалі пяць чалавек, двое з іх — у бронекамізэльках.

    Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (верагодна, пастанову на агляд ці ператрус), але маці не запомніла, што там напісана, бо была ў стане стрэсу.

    Сілавікі параілі жанчыне выпіць валяр’яны. Адзін з іх сказаў, каб яе сын вяртаўся на радзіму.

    Кастусь Шыталь кажа, што ні ён, ні маці так і не ведаюць фармальнай прычыны візіту сілавікоў. Адна са здагадак — актыўнасць Кастуся ў сацыяльных сетках. Ён таксама не ведае, ці распачатая ў дачыненні да яго справа ці гэта былі следчыя дзеянні ў межах нейкай іншай крымінальнай справы.

    Паводле слоў Шыталя, паводзілі сябе сілавікі карэктна, у выніку нічога з хаты не забралі, маці не затрымлівалі. Але ніякіх дакументаў пра агляд ці ператрус не пакінулі, хоць і былі запрошаныя панятымі суседзі. Журналіст зазначае, што гэта не падобна на спробу ціску з боку сілавікоў.

    Па запрашэнні ГУБАЗіКа Кастусь вяртацца на радзіму не збіраецца. “Гэта здарыцца толькі тады, калі не стане сістэмы, якая ёсць зараз, а яе не стане, калі не стане яе правадыра”, — кажа журналіст.

    Чытайце яшчэ:

    Главред «Медиазоны»: Чем больше к человеку репутационных вопросов, тем громче он кричит про коллективную ответственность

    Выйшаў на волю вядучы радыё «Гомель FM» Аляксей Каверын

    Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок аштрафаванай у Беларусі журналісткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці