Выйшаў на волю вядучы радыё «Гомель FM» Аляксей Каверын
Выйшаў на волю вядучы радыёстанцыі «Гомель FM» палітзняволены Аляксей Кругляк, вядомы пад псеўданімам Аляксей Каверын. 16 верасня ён апублікаваў пост на асабістай старонцы ў сацсетцы, у якім паведаміў аб сваім вяртанні. Сябры павіншавалі Аляксея з гэтай падзеяй.
«В сентябре прошлого года, придя домой, я стал жаловаться. Как же я устал… Как мне все надоело… Как я хочу отдыха… Просто ничего не делать, сидеть и читать книги… Правильно формулируйте свои желания!», — завэлюмавана напісаў радыёвядучы аб тым, як і дзе праводзіў час.
Аляксея затрымалі ў снежні 2021 года, а ў сакавіку асудзілі на адзін год пазбаўлення волі. Паколькі тэрмін знаходжання ў СІЗА залічваецца як адзін дзень за паўтара, мужчыну адпусцілі раней чым праз год.
Нагадаем, яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле абвінавачання, Аляксей Кругляк, знаходзячыся на працоўным месцы на гомельскім тэлебачанні, са свайго тэлефону ў прафесійным закрытым чаце 12 жніўня 2020 года даслаў некалькі паведамленняў, якія тычыліся палітычнай сітуацыі ў краіне пасля выбараў. Ён убачыў, які гвалт і агрэсія былі ў Менску і іншых гарадах краіны над мірнымі жыхарамі, якія выказвалі сваё стаўленне да фальсіфікацыі выбараў.
Як паведамляла «Вясна», на эмоцыях Аляксей прапанаваў выходзіць на вуліцы ў Гомелі, ладзіць маршы, станавіцца ў ланцугі. Гэтыя паведамленні расцанілі як заклікі да несанкцыянаваных мітынгаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а яго — арганізатарам гэтых дзеянняў.
Крымінальную справу завялі толькі праз год, восенню 2021 года, калі ГУБОПіК атрымаў доступ да чату. Аляксей да таго часу пра гэтыя паведамленні забыўся і своечасова іх не выдаліў. Пасля апублікавання ён спалохаўся, запісаў і выклаў у інтэрнэт «пакаяльнае» відэа, дзе ад усяго адхрышчваўся ў надзеі, што яго не затрымаюць. Аднак гэта не дапамагло.
На судовым працэсе Кругляк пагадзіўся даваць паказанні і тады прадстаўнік абвінавачання і суддзя дамагліся ад яго поўнага прызнання віны. У сваім апошнім слове Аляксей агучыў, што згодны на ўсё, нават стаць «рупарам прапаганды», працаваць не пакладаючы рук, абы не адпраўлялі ў калонію, а адпусцілі дадому да сям’і. Аднак суддзя Віктар Казачок асудзіў мужчыну да году калоніі, як і прасіў пракурор.
Чытайце яшчэ:
Два года назад умер пинский журналист Василий Мацкевич
Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок аштрафаванай у Беларусі журналісткі
Главред «Медиазоны»: Чем больше к человеку репутационных вопросов, тем громче он кричит про коллективную ответственность