• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомелец, які ўжо падаў заяву ў СК на Азаронка, вырашыў прыцягнуць да адказнасці Мукавозчыка

    Нагодай для заявы Іллі Міронава ў СК на аўтара “СБ.Беларусь сегодня” Андрэя Мукавозчыка стаў матэрыял  у гэтай газеце ад 4 красавіка, размешчаны на інтэрнэт-старонцы праўладнага выдання. Назва артыкула гучыць так: “Беглые шокированы тем, как жизнь реагирует на их старания её раскачать”, - піша Homelsdays.

    На думку Міронава, у гэтым артыкуле аўтар заклікае да дзеянняў, накіраваных на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама прыніжэнне годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да вызначанай сацыяльнай групы.

    Той самы артыкул Мукавозчыка, пра які ідзе гаворка, напісаны ў стылі загалоўка. Калі ў агульных рысах, то ў ім прапагандыст кажа пра тое, што любы нязгодны з палітыкай Лукашэнкі беларус здольны прынесці выбухоўку нават у дзіцячы садок, краму ці на плошчу, а таму пра такіх людзей трэба паведамляць “куда следует, чтобы потом к ним не приходилось применять высшую меру социальной защиты”.

    У сваёй заяве ад 14 кастрычника Міронаў просіць пачаць праверку ў дачыненні да Мукавозчыка на факт наяўнасці ў яго артыкуле складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі, і пры пацверджанні яго наяўнасці, адкрыць крымінальную справу адносна дадзенай асобы. У якасці пакарання артыкул прадугледжвае да 5 год абмежавання волі ці зняволення.

    Ілля Міронаў — вядомы ў Гомелі актывіст, які напісаў некалькі тысяч лістоў палітвязням; а цяпер ужо і сам з’яўляецца былым палітвязнем. У пачатку лютага 2023 года улады унеслі яго ў “спіс экстрэмістаў”. У студзені гэтага года Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да Рыгора Азаронка. Няспынна і прынцыпова абараняе свае канстытуцыйныя правы.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст года ў Польшчы, «тэрарыст» для лукашэнкаўцаў. Анджэю Пачобуту — 50

    Браты Сяргей і Аляксандр Сацукі адзначаюць юбілей. Першы — у калоніі, другі — у эміграцыі

    У беларускіх журналістаў зноў заблакавалі банкаўскія карткі ва Украіне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці