Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок i Instagram
Для рэалізацыі праекта «НаРОДНЫЕ БЛОГЕРЫ» рэдакцыя докшыцкай раённай газеты «Родныя вытокі» набыла для навучэнцаў тэхнічныя сродкі: стабілізатар для відэаздымкі смартфонам і пятлічныя бесправадныя мікрафоны.
Як піша докшыцкая раёнка «Родныя вытокі», 23 студзеня адбылася першая сустрэча «Акадэміі блогераў» з галоўным рэдактарам газеты Аляксандрам Варанковічам.
«Акадэмія блогераў» — гэта сумеснае аматарскае аб’яднанне пры Докшыцкім Цэнтры культуры. На базе рэдакцыі выдання «Родныя вытокі» моладзь паўдзельнічала ўжо ў практычным занятку-экскурсіі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў.
Паводле раёнкі, у бліжэйшых планах блогераў значная падзея — першы сумесны выезд на аграсядзібу «Маргавіца» (гарадскі пасёлак Бягомль). Блогеры на практыцы паспрабуюць працу новага вучэбна-забаўляльнага ціра: стральба з пнеўматычнай зброі, стральба з лука, стральба з арбалета, кіданне нажоў, кіданне сякер, дартс ды іншае.