Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч
Пра тое, што затрыманне адбылося ўчора, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Выпускніца філфака БДУ, каталіцкая верніца, актывістка беларускага скаўцкага руху Аксана Ючкавіч некалькі гадоў супрацоўнічала з парталам catholic.by. Яна аўтарка зборніка дзіцячых вершаў «Святы Мікалай, да нас завітай!» і суарганізатарка шэрагу культурніцкіх праектаў. Так, з яе ўдзелам была створана дзіцячая хрысціянская відэаперадача «Анёлкі з вясёлкі».
Аксана Ючкавіч займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай філалогіі і выкладала на курсах польскай мовы. У 2020 годзе дзяўчына была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі паводле прысуду за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. Затрымлівалі яе і ў 2010 годзе пасля разгону Плошчы ў Мінску, тады яна была асуджана да 10 сутак арышту.
Чытайце яшчэ:
У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду
Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў
Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі