• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Бачыў, што хмары згушчаюцца». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра ад’езд з Беларусі

    Брэсцкі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін выехаў з Беларусі з дапамогай BYSOL. Ён прыняў удзел у стрыме свайго сябра і калегі Аляксандра Кабанава, дзе расказаў пра прычыны ад’езду. 

    Пра паспяховую эвакуацыю Сяргея Пятрухіна з Беларусі паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду салідарнасці BYSOL праваабаронца Андрэй Стрыжак 13 лютага 2024 года.

    «Гэтая эвакуацыя была складанай, доўгай і напружанай, але я шчаслівы паведаміць, што ўсё атрымалася!» — напісаў Стрыжак.

    У той жа вечар Пятрухін з’явіўся ў стрыме на ютуб-канале «Народны рэпарцёр».

    «Трэба прыйсці ў сябе і сказаць вялікі дзякуй тым, хто дапамог мне выйсці з гэтай краіны, якую я вельмі люблю. То бок я маю на ўвазе дзяржаву. Вельмі трыгернула мяне, калі «Е‑дастаўка» гэтая здарылася. Я падумаў, што лепей мне з’ехаць, бо ў спакоі мяне не пакінуць», — сказаў блогер падчас стрыма.

    Сяргей Пятрухін, як і Аляксандр Кабанаў, ужо адбыў тэрмін па палітычнай справе. Пасля вызвалення ён яшчэ год заставаўся ў Беларусі.

    «Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін я вырашыў з’язджаць. Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з’ехаў з краіны», — патлумачыў Пятрухін.

    Зараз BYSOL абвясціў збор для блогера. Яму трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

    Аўтары ютуб-канала «Народны рэпарцёр» жыхары Брэста Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў былі затрыманыя ў чэрвені 2020 года. Іх справы звязалі з падзеямі 29 траўня ў Гродна, калі арыштавалі Сяргея Ціханоўскага.

    14 красавіка 2021 года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызнаў блогераў вінаватымі паводле артыкулу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Пятрухіна дадаткова прызналі вінаватым паводле артыкула 391 (абраза суддзі). Іх прыгаварылі да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

    Блогеры выйшлі на волю 17 снежня 2022 года. Кабанаў амаль адразу пакінуў Беларусь, цяпер ён працуе ў аб’яднанні былых сілавікоў BelPol.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»

    Белорусские блогеры, зарабатывающие на рекламе, не могут быть самозанятыми — адвокат

    Сярод абвінавачаных за «здраду дзяржаве» — шасцёра журналістаў і блогераў. Хто яны?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці