• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтар прапагандысцкай «Мінскай праўды» падчас паездак у Вільню і Варшаву спрабуе прасачыцца ў дэмакратычныя колы

    Заўсёднік прэс-канферэнцый і іншых афіцыйных мерапрыемстваў Герман Напольскі добра знаёмы сярод журналістаў.

    Цяпер Герман, які звычайна называў сябе супрацоўнікам «Евразийской правды», друкуецца ў прапагандысцкім выданні «Мінская праўда». Аднак апошнім часам яго заўважаюць то ў Варшаве, то ў Вільні.

    Як стала вядома БАЖ, за апошнія некалькі месяцаў аўтар прапагандысцкага выдання Герман Напольскі неаднойчы наведаў Вільню і Варшаву.

    Ён мэтанакіравана прапануе журналістам недзяржаўных медыяў у эміграцыі сустрэчы, просіць іх пра рознага роду паслугі. Так, адзін з нашых суразмоўцаў паведаміў:

    — Ад яго неаднаразова і настойліва паступалі прапановы такога кшталту: калі будзеш на канферэнцыі [Святланы] Ціханоўскай, ці можаш усё, што запішаш, скінуць мне? Разумееш, я неакрэдытаваны, а хацеў бы напісаць. Дзе буду апублікаваць? Знайду… Выглядае наіўна, але ў той жа час навязліва. Толькі за сёння ён напісаў некалькі падобных паведамленняў.

    У адказ на заўвагі, што друкуецца ў праўладных выданнях, Герман Напольскі запэўнівае: нібыта асвятляе падзеі ўсебакова. Таксама ён хацеў уладкавацца ў польскае медыя і планаваў атрымаць рэкамендацыі ад супрацоўнікаў незалежных СМІ.

    Падчас апошняга візіту ў Варшаву праўладны журналіст спрабаваў патрапіць на форум Асацыяцыі беларускага бізнэса за мяжой (ABBA), але яму не пашчасціла ў гэтым пачынанні.

    Аднак, як паведамляюць калегі, хаця аўтара «Мінскай праўды» не пусцілі ў залю, ён усё ж такі працуе на форуме. У доказ гэтых словаў сведкі даслалі фатаграфію: Герман Напольскі сядзіць на канапе, на яго каленях — ноўтбук.

    Цікава, што раней ён даволі адназначна выказваўся наконт палітыкі Польшчы. Так, у артыкуле пра музей савецка-польскай баявой садружнасці ў аграгарадку Леніна (Горацкі раён) ёсць такія радкі:

    — Гэты музей наглядна паказвае, што ў той час, калі ў Польшчы зносяць помнікі савецкім салдатам, якія вызвалілі свет ад карычневай чумы, у Беларусі свята шануюць памяць аб усялякай дапамозе ў барацьбе з фашызмам.

    З сакавіка 2022 года Герман Напольскі перыядычна друкуецца ў прапагандысцкім выданні «Мінская праўда». Звычайна за яго подпісам выходзяць публікацыі пра «Славянскі базар», узаемаадносіны ўладаў Расеі і Беларусі, праўладныя мерапрыемствы.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў не ведае, з якімі яшчэ медыя і органамі супрацоўнічае Герман Напольскі, але лічыць неабходным папярэдзіць калег. 

    Чытайце яшчэ:

    «Прапаганда пераабуецца імгненна, ім ня так важна, што гаварыць. Быў бы загад», — Быкоўскі

    Рыгор Азаронак будзе выкладаць у Полацкім дзяржаўным універсітэце

    Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці