Рыгор Азаронак будзе выкладаць у Полацкім дзяржаўным універсітэце
29 жніўня 2023
Прапагандыст Рыгор Азаронак будзе з верасня весці ў Полацкім дзяржаўным універсітэце семінары і лекцыі «Асновы медыябізнэсу», піша «Наша Ніва».
Выкладчыкам Азаронка паставілі на фінансава-эканамічны факультэт, на кафедру сацыяльных камунікацый. Пары ён будзе весці ў 3‑га курса.
Летась на журфаку БДУ стаў выкладаць калега Азаронка з іншага тэлеканала, АНТ, Ігар Тур. Яго паставілі выкладчыкам-сумяшчальнікам на кафедры тэлебачання і радыёвяшчання. Тур вёў факультатыў «Рэпарцёр тэлебачання» ў студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Аўдыявізуальныя СМІ».
Апроч гэтага, іншыя прапагандысты бываюць у розных ВНУ з лекцыямі.
Чытайце яшчэ:
Палітзняволены Вячаслаў Лазараў сустракае за кратамі свой 47-мы дзень народзінаў
«Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця
Сводки войны. Российского журналиста Майкла Наки заочно приговорили к 11 годам заключения
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў