• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава

    Вызваліць былога намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, палітзняволенага Андрэя Аляксандрава заклікалі 5 лютага амбасады Швецыі і Велікабрытаніі ў Беларусі.

    «Журналіста і медыяменеджара зняволілі ў студзені 2021 года, судзілі за закрытымі дзвярыма і прыгаварылі да 14 гадоў зняволення паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку за здраду дзяржаве. Салідарнасць — не злачынства. Фундаментальныя свабоды павінны быць гарантаваныя. Вызваліце Андрэя!» — гаворыцца ў ідэнтычных заявах замежных дыппрадстаўніцтваў.

    Аляксандраў і яго сяброўка, а цяпер жонка Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня 2021 года. 6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Вячаслаў Тулейка, уключаны ў санкцыйныя спісы дэмакратычных краін Захаду) прыгаварыў іх да 14 і 9 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

    Аляксандраў быў абвінавачаны ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 3611), здрадзе дзяржаве (арт. 356), нявыплаце падаткаў у буйным памеры (ч. 2 арт. 243), падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках (ч. 2 арт. 342) Крымінальнага кодэкса, што выяўлялася ў пагашэнні штрафаў удзельнікам пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Злобіна абвінавачвалася ў здрадзе дзяржаве і падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках. Першы аштрафаваны на 1.000 базавых велічынь (на той момант 32 тыс. рублёў), другая — на 800 (25,6 тыс.).

    Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

    Аляксандраў утрымліваецца ў наваполацкай калоніі № 1 (Віцебская вобласць). Раней вылучаў медзь з кабеляў, цяпер у цэху дрэваапрацоўкі збівае паддоны. 29 студзеня стала вядома, што ў калоніі, дзе знаходзіцца мужчына, верагодна, эпідэмія грыпу.

    Паводле інфармацыі праваабаронцаў, медчастка папраўчай установы перапоўненая, у атрадах № 2 і № 10 з вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыяй «злегла палова асуджаных». Гаворка пра сотні чалавек.

    Праз эпідэмію зняволеным забаранілі тэлефонныя званкі.

    Інфармагенцтва БелаПАН, дзе Аляксандраў працаваў у 2014–2018 гадах, 1 лістапада 2021 года на падставе рашэння КДБ было прызнанае «экстрэмісцкім фарміраваннем». Яно стала першым беларускім незалежным СМІ з такім статусам. Кампанія працавала з 1991 года.

    Чытайце яшчэ:

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы

    «Защиты не предусмотрено» и «мордой в пол». Белорусский юрист и иностранные журналисты обсудили, как за ними следят

    «Я сумую па сваёй маці…» Больш за паўсотні журналістаў па ўсім свеце знаходзяцца ў закладніках

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці