Аксана Колб сышла з пасады галоўнага рэдактара
Пра гэта спадарыня Колб паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Аксана Колб прапрацавала на пасту галоўнага рэдактара «Новага часу» больш за 8 гадоў. Яна была другім галоўрэдам выдання пасля заснавальніка газеты Аляксея Караля. Але пэўны час ужо ў медыя кіруе новы чалавек — Сяргей Пульша.
— Гэты час настаў. Больш за 28 гадоў таму я прыйшла ў каманду газеты «Згода», якая ў 2007‑м стала камандай «Новага Часу». 28 гадоў я працавала і сустракалася з цудоўнымі людзьмі, рабіла тое, што мне падабалася з задавальненнем і захапленнем. Больш за 8 гадоў я была галоўным рэдактарам найлепшага выдання ў Беларусі. Спадзяюся, нашаму шэфу, Аляксею Каралю, на Нябёсах не было за мяне сорамна. «Новы Час» быў маім домам і маёй сем’ёй. Але час ідзе наперад. А восем гадоў і так зашмат, лічы — два тэрміны. Каб не чапляцца за ўладу «сінімі пальцамі», я вырашыла сысці, — напісала Аксана Колб.
Аксана Колб была затрыманая 20 красавіка 2022 года.Ёй прад’явілі абвінавачанне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 15 чэрвеня спадарыню Аксану асудзілі на 2,5 гады «хіміі». Журналістка пакінула Беларусь.
Праваабарончай арганізацыяй Аксана Колб была прызнана «Журналістам года-2022».
Чытайце яшчэ:
Рэдактары незалежных медыя: “Хочацца пажадаць калегам назапашваць сілы і рэсурсы, каб мы былі гатовыя да новых выклікаў”
Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч
На Магілёўшчыне правялі ператрусы ў сямі чалавек, імаверна ў звязку з прызнаннем мясцовых СМІ «экстрэмісцкімі» фармаваннямі