• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аксане Колб прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі і вызвалілі ў зале суда

    2.5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прысудзілі галоўнаму рэдактару газеты "Новы час" Аксане Колб.  Яе вызвалілі ў зале суда.

    Суддзя Дзмітрый Карсюк падтрымаў патрабаванне пракурора аб прызначэнні 2,5 гадоў «хіміі» галоўнаму рэдактару газеты «Новы час» Аксане Колб. Яе затрымалі 20 красавіка. 22 красавіка ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх). З таго часу яе ўтрымлівалі за кратамі.

    «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» Аксану Колб

    Галоўнаму рэдактару ставілі ў віну ўдзел у шэсці 16.08.2020.  Аксана Колб сваю віну поўнасцю прызнала. 

    «Новы час» быў ці не адзіным беларускім выданнем, які трапляў у турмы і які маглі чытаць палітвязні. Наклад газеты дасягаў 7 тысяч асобнікаў. Аднак спачатку «Белсаюздрук» разарваў дамову на распаўсюд, а ў жніўні 2021 года і друкарні адмовіліся друкаваць газету, таму выхад папяровай версіі быў прыпынены. Увосень улады заблакавалі сайт выдання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці