Адкрыты збор для дапамогі фотажурналісту Генадзю Верацінскаму
Генадзь Верацінскі — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаўі апазіцыйнай Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП). Зараз фотажурналісту, які мае інваліднасць 2-й групы, патрэбна дапамога, каб уладкавацца ў новай краіне.
Пасля выбараў 2020 года як фатограф і як журналіст Генадзь Верацінскі ўдзельнічаў у шмат якіх акцыях пратэсту. За гэта яго затрымлівалі і саджалі на суткі.
А ў лютым 2023 года, калі спадар Генадзь ляжаў у шпіталі, яму пачалі тэлефанаваць са следчага камітэта з пагрозамі. Фатографа хацелі затрымаць, але паколькі ён знаходзіўся ў рэанімацыі з запаленнем лёгкіх, зрабіць гэтага не ўдалося.
Пасля выпіскі ён змог пакінуць Беларусь. Цяпер Генадзь Верацінскі ўладкоўваецца ў новай краіне. Яму неабходна арэндаваць жыллё і базава ўладкаваць свой побыт.
Сума збору: €3100. Грошы пойдуць на арэнду жылля, прадукты, лекі, адзенне.
Спадар Генадзь вельмі спадзяецца на дапамогу беларусаў.
Падтрымаць фотажурналіста можна тут