• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cледства: Забойцы палявалі менавіта на Шарамета

    Следства па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета схіляецца да версіі, што мэтай злачынцаў быў менавіта ён. Як паведаміла ўкраінскаму рэсурсу “Зеркало неделі” (ZN.UA) крыніца ў праваахоўных органах, пра гэта сведчыць папярэдняя інфармацыя, атрыманая следчай групай у працэсе пярвічных даследаванняў цела і аўтамабіля загінулага.

    “Разлік быў дакладны і прафесійны. Выбухоўкі было закладзена роўна столькі, каб хапіла толькі для кіроўцы, і не пацэліла ні ў каго побач. Калі б выбуховая хваля пайшла ўніз, яе б істотна загасіла ў зямлі, але яна пайшла ўверх і ўлева. Гэта было паляванне выключна на ахвяру забойства”, – зазначыў суразмоўца ZN.UA.

    Па яго словах, калі б у машыне былі пасажыры, яны, хутчэй за ўсё, выжылі б. Разліку на знішчэнне ўсёй машыны не было.

    Крыніца паведаміла таксама, што судмедэксперты ўжо скончылі працу над целам загінулага і прыйшлі да высновы, што смерць надышла ў выніку несумяшчальных з жыццём траўм і страты крыві. “Шанцаў не было”, – зазначыў суразмоўца.

    Раней пракуратура Кіева агучвала версію, што мэтай замаху мог быць не Шарамет, а кіраўнік інтэрнэт-выдання “Украінская праўда” Алена Прытула, якой належаў узарваны аўтамабіль.  

    ZN.UA таксама паведамляе пра вывучэнне следствам відэа з камер вонкавага назірання. Адна з камер зафіксавала момант закладкі выбухоўкі пад машыну Алены Прытулы ў ноч з 19 на 20 ліпеня. У правядзенні следчых экспертыз Нацыянальнай паліцыі Украіны дапамагаюць супрацоўнікі ФБР.  

    Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве ад выбуху ў аўтамабілі Алены Прытулы, у якім ён знаходзіўся. Выбуховае прыстасаванне было закладзена блізка ля месца кіроўцы. Самой Прытулы ў машыне не было.

    Прадстаўнікі МУС Украіны паведамілі 20 ліпеня, што машына, верагодна, была ўзарваная самаробнай безабалонкавай бомбай магутнасцю 400–600 грамаў у трацілавым эквіваленце з дыстанцыйным кіраваннем. Журналіст паспеў праехаць некалькі дзясяткаў метраў.

    Нацыянальная паліцыя Украіны 20 ліпеня ўзбудзіла крымінальную справу па факце гібелі паводле артыкула “Наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў”.

    Чакаецца, што ў пятніцу ў Кіеве адбудзецца развітанне з журналістам. Паводле папярэдняй інфармацыі, у той жа вечар труну з целам журналіста даставяць у Мінск самалётам і паставяць у храме Усіх Святых  (вул. Каліноўскага, 121) у сталічным мікрараёне Усход.

    У суботу паніхіда па загінулым журналісце мае адбыцца ў тым жа храме Усіх Святых з 11 да 14 гадзіны.

    Пасля гэтага, як мяркуецца, працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Паўла Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці