• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У БАЖ працягваецца збор грошай сям’і Паўла Шарамета (Дапоўнена)

    Чакаецца, што ў пятніцу ў Кіеве адбудзецца развітанне з журналістам. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пятніцу ўвечары труну з целам журналіста даставяць у Мінск самалётам і паставяць у храме Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.

    Пра гэта ГА “БАЖ” паведамілі родныя забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.

    У суботу развітанне з загінулым журналістам мае адбыцца ў храме Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121) з 11 да 14 гадзіны. Пасля гэтага, як мяркуецца, працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Паўла Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

    Разам з тым, родныя Паўла Шарамета папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” будзе інфармаваць пра ўсе змены.

    У ГА “БАЖ” пачаўся збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў будзе адбывацца ўвесь чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126–70-98.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці