• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнтрвыбаркам запрасіў прадстаўніка БАЖ у Назіральную раду па СМІ

    Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў праінфармавала ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” аб фармаванні Назіральнай рады па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі пры правядзенні выбараў у мясцовыя саветы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/000020_1510655537_big.jpg

    Цэнтрвыбаркам прапануе рэкамендаваць для ўключэння ў склад Назіральнай рады старшыню БАЖ Андрэй Бастунца.

    Як гаворыцца ў лісце за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, Андрэй Бастунец ужо мае досвед працы ў складзе Назіральнай рады па СМІ на мінулых парламенцкіх выбарах, таму можа ўвайсці ў склад такой рады зноў.

    Нагадаем, што просьбе ГА “БАЖ” падчас парламенцкай кампаніі 2016 года Андрэй Бастунец сапраўды быў уключаны ў склад такой рады. Праўда, апроч яго ў склад рады ўваходзілі толькі прадстаўнікі дзяржаўных выданняў.

    Разам з тым ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” мае намер прыняць запрашэнне ЦВК і накіраваць свайго прадстаўніка ў назіральную раду.

    Глава БАЖ: Совет по СМИ на выборах в Беларуси — это имитация работы

    Хашчавацкі, «Салідарнасць» і «Гродзенская праўда» на разглядзе савета пры ЦВК

     

    Фота belta.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці