Былы тэлевядучы расказаў, каго КДБ прасоўваў на «Песню года Беларусі»
Былы тэлевядучы, а цяпер блогер Іван Падрэз у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» падзяліўся поглядам на праект «Песня года» на беларускім тэлебачанні і расказаў пра некаторыя абставіны яго стварэння.
На погляд Івана Падрэза, які ў свой час працаваў на АНТ рэдактарам дырэкцыі спецпраектаў, з праекта «Песня года Беларусі» можна было зрабіць нешта адэкватнае. Але праблема была ў тым, што ўдзельнікаў на яго прасоўвалі розныя людзі і структуры.
Падрэз патлумачыў, што спачатку на падставе інфармацыі, атрыманай ад рыдыёстанцый, складаўся папярэдні плэй-ліст. «А потым пачыналася тэлефанаванне: «Вось такая дзяўчынка ёсць. Трэба…».
Падрэз згадвае, што ў прасоўванні выканаўцаў у спіс удзельнічаў нават КДБ:
«З КДБ тэлефанавалі кіраўніцтву: «Вось хлопец — Руслан Беразоўскі». Там адмовіць немагчыма было. Таму «Песня года Беларусі» і атрымлівалася такой, скажам, эклектычнай».
Нагадаем, праект «Песня года Беларусі» з’явіўся на беларускім тэлебачанні ў пачатку 2000‑х гадоў і рэгулярна выходзіў да пачатку 2020 года. Пасля трохгадовага перапынку быў адноўлены ў 2023 годзе.
Спявак Руслан Беразоўскі пачынаў сваю карʼеру з выканання песняў у стылі шансон. У праекце «Песня года Беларусі» спявак прымаў удзел некалькі разоў (у 2017 і 2018 годзе). Цяпер ён адзначаны медалём Францыска Скарыны.
Чытайце яшчэ:
«Стан журналіста залежыць ад стану яго рэдакцыі». Барыс Гарэцкі — пра праблемы медыяў у эміграцыі
«Як журналісты сталі галоўнымі ворагамі Лукашэнкі». Выйшаў новы фільм пра беларускіх рэпарцёраў, пратэсты і рэпрэсіі
Анджэя Пачобута змясцілі ў штрафны ізалятар, за 8 месяцаў яму не дазволілі ніводнага спаткання і ніводнай перадачы